У сераду ўкраінскі Цэнтравыбаркам так і не далічыў апошніх галасоў у Кіеве і заходніх абласьцях — там, дзе Віктар Юшчанка ўпэўнена выпераджае дзейнага прэм’ера Віктара Януковіча.

Менавіта іх падлік можа вывесьці Юшчанку наперад, і прадстаўнікі ягонага штабу зьвінавачваюць улады ў наўмысным замаруджваньні падліку з псыхалягічнымі мэтамі. На сёньня абодва кандыдаты, што выйшлі ў другі тур, маюць, паводле зьвестак ЦВК, па 39% галасоў. Юшчанка перамог у 17 абласьцях Захаду, Цэнтру і Поўначы ад Закарпацьця да Чарнігава й Сумаў. Януковіч — у 10 абласьцях Поўдня і Ўсходу. Улічваючы імаверныя фальсыфікацыі на карысьць кандыдата ад улады (назіральнікі ацэньваюць іх на 3—4% галасоў), можна гаварыць пра сапраўдны электаральны прарыў нацыянал-дэмакратаў.

Раніцай у сераду ад ЦВК Украіны адвялі войскі й прыбралі калючы дрот. На суботу 6 лістапада юшчанкаўская кааліцыя «Сіла народу» плянуе вялікі мітынг у Кіеве на майдане Незалежнасьці.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Мікола Бугай

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0