БЛУКАНЬНЕ ПА НАСАЛОДАХ
Парадак
Ёсьць рэчы: патрэбныя і непатрэбныя,
Чужые, свае, залатыя і срэбныя…
Навесьці парадак — такая задача:
Пачысьціць, прыбраць і зрабіць справаздачу.
Наводзіш парадак, выкідваеш сьмецьце;
Свабодна і вольна жывецца на сьвеце.
Тры Сярожы
Выйшаў з туману хлопец Сярожа.
Выняў з кішэні востры свой ножык.
Выйшаў насустрач Сярожу Сярожа,
Выняў насустрач ножыку ножык.
Кожны Сярожа меў востры ножык,
Кожны падумаў — Бог дапаможа!
Ножык аб ножык білі Сярожы.
Мачылі-гасілі кожнага кожны.
Рэзаў Сярожа Сярожу бязбожна.
Рэзаў прыгожа Сярожа Сярожу.
На скрыжаваньні, на раздарожжы
Пазаразаліся нашы Сярожы.
На скрыжаваньне, на раздарожжа
Выйшаў з туману трэці Сярожа,
Выцягнуў з трупаў нажы асьцярожна
І працягнуў сваё падарожжа.
Свабодны
Сапраўдны мужчына
П’е за Айчыну,
П’е без нагоды,
Бо ён — свабодны.
Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"