ў прысутнасьці «прэзыдэнта» гэтай тэрыторыі.

Магамед Еўлоеў прыляцеў у Магас, сталіцу аўтаноміі, так здарылася, адным рэйсам зь яе «прэзыдэнтам», генэралам ФСБ Муратам Зязікавым. У аэрапорце Зязікава сустрэў картэж, а Еўлоева – група спэцназаўцаў. У часе затрыманьня распачалася страляніна, і Еўлоеў загінуў. Паводле афіцыйнае вэрсіі, спэцназаўцы адкрылі папераджальную стральбу па нагах, але выпадкова куля трапіла ў галаву. Распачатая крымінальная справа па факце «ненаўмыснага забойства».

Забіты – знаны бізнэсовец-інгуш – быў уласьнікам сайту Ингушетия.ру і нефармальным лідэрам апазыцыі Інгушэціі, што патрабуе больш павагі да мясцовых традыцый і правоў чалавека. На дзеячоў апазыцыі абрынуліся рэпрэсіі. Сайт быў забаронены, нібыта за экстрэмізм, а яго рэдактарка Роза Мальсагава вымушаная была прасіць палітычнага прытулку ў Францыі.

Афіцыйны прадстаўнік Еўлоева Магамед Хазьбіеў паведаміў, што стрэл быў проста ў скроню, і «дактары адразу сказалі, што шанцы выжыць нулявыя», – сказаў ён.

Інгушэція – адна з найбяднейшых тэрыторый Расеі. Перанеселеная, занядбаная, гістарычна пакрыўджаная – у часе этнічнай чысткі 1944 году частку інгускіх зямель аддалі палітычна адданым Расеі асяцінам – тэрыторыя ўяўляе сабою выбуховы кацёл. Яна мае ўсе шанцы на незалежнасьць на чарговым этапе распаду Расеі. У адрозьненьне ад Адыгеі, інгушы мяжуюць з патэнцыйна незалежнай Чачэніяй, у адрозьненьне ад тэрыторый Паволжа незрусіфікаванае карэннае насельніцтва складае тамака большасьць, у адрозьненьне ад Дагестану рэспубліка гамагенная.

Каб здушыць інгушаў, Пуцін скінуў аўтарытэтнага кіраўніка аўтаноміі Руслана Аўшава, замяніўшы яго сваім калегам з КГБ, і ўвёў рэжым тэрору. Мітынгі ў Назрані (найбольшы горад тэрыторыі) разганяліся збройна, у аўтаноміі дзейнічае антырасейскае ўзброенае падпольле.

Еўлоеў спрабаваў згуртаваць легальную апазыцыю, але Масква зрэагавала рэпрэсіямі і на гэта.

Апазіцыя Інгушэціі разглядае магчымасць звароту да сусветнай грамадскасці з просьбай аддзяліць рэспубліку ад Расіі. Пра гэта заявіў Хазьбіеў, які таксама ўзначальвае Аргкамітэт агульнанацыянальнага мітынгу пратэсту.

«Нам трэба прасіць Еўропу ці Амерыку, каб нас адлучылі ад Расіі», – сказаў ён у эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы». Ён дадаў, што інакш не «спыніць генацыду інгускага народу», які зьдзяйсьняе Крэмль.

Інгушы склікаюць агульнанацыянальны сход старэйшынаў, на якім маюць абмеркаваць свае далейшыя дзеяньні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?