Мнения1111

Майор похвалил солдата: «Молодец! Нужно, чтобы в армии все говорили по-белорусски» — заметки военнослужащего

Не так даўно я вярнуў­ся з тэрміновай службы ў войску. Хачу падзяліцца з неабыякавымі чытачамі сваімі заўвагамі датычна прысутнасці там роднай мовы.

Малюнак Веры Шут

Беларускае войска сёння пабудаванае на досведзе Савецкай Арміі, а там, у арміі вялікай супердзяржавы, не было месца мовам нацыянальных меншасцяў. Армія — гэта месца, дзе дзейнічаюць жорсткія сістэмныя правілы, больш жорсткія ды больш сістэмныя, чым у якой іншай дзяржаўнай установе. Там усё імкнецца адпавядаць патрабаванням статута. Статут — асноўны дакумент і закон для вайскоўца, напісаны на рускай мове. І гэта азначае, што ўсе загады належыць аддаваць па-руску. Так увогуле вайсковай моваю стала руская.

Таму, здаецца, і абмяркоўваць тут няма чаго, тым больш што сёння цяжкае становішча мовы ўвогуле ў краіне і грамадстве. Аднак некалькімі цікавымі назіраннямі варта падзяліцца.

Наш адсотак

Я па жыцці карыстаюся дзвюма мовамі. Падчас службы размаўляць па-беларуску асабліва не даводзілася, бо папросту амаль не было з кім. У маім батальёне, сярод прыкладна 300 салдат, падтрымаць гутарку «на роднай» вартыя былі толькі трое, улічваючы мяне. Мы ўтраіх пры гэтым служылі ў розных ротах, таму размаўлялі толькі пры сустрэчы.

Сярод астатніх хлопцаў прыкладна кожны чацвёрты падтрымліваў ідэю, што наша армія павінна быць беларускамоўнай, бо яна ж беларуская армія. Але, мабыць, я быў адзіны, хто даў прысягу па-беларуску.

Свой чалавек

Неяк павялі нас фатаграфавацца для дакументаў. У памяшканні было шмат салдат, фатаграфаваліся па чарзе. Раптам з’явіўся нейкі маёр. Мабыц, праходзіў міма і спыніўся. Стаў назіраць. Прыйшла чарга рабіць здымак майму «моўнаму» саслужыўцу. Ён, падыходзячы да фатографа, нешта пралепятаў па-беларуску.

Маёр раптам страпянуўся і паглядзеў на салдата, а пасля пачаў яго расхвальваць: «Вось паглядзіце, малайчына! Прыемна чуць. Трэба, каб у войску ўсе размаўлялі па-беларуску, каб армія была і моўнай школай, бо гэта ж патрыятызм! А то зараз невядома што…»

Урокі французскага

Яшчэ падчас курса маладога байца нам выдалі неабходныя рэчы, некаторыя з іх трэба было падпісаць. Рэчавы мяшок я падпісаў сваім прозвішчам праз беларускую літару «і», бо такую меў звычку.

Неяк выходзіць наша рота з казармы шыхтавацца. Там, на вуліцы, адзін прапаршчык заўважыў мой подпіс і спытаў ў мяне, ці не француз я, што ў мяне напісана няруская літара «і». Я яму адказаў, што з’яўляюся ад нараджэння беларусам, і такая літара ёсць у нашай роднай мове. Ён здзівіўся і не паверыў, а пасля спытаў у сяржанта, які стаяў побач. Той падцвердзіў прысутнасць такой літары ў мове продкаў. Прапаршчык ускоса паглядзеў на мяне і праз невялікую паўзу дабавіў, што раз так, то пытанняў няма.

Казацкі супраціў

У дзень свята праваслаўнага Нараджэння Хрыстова салдатам дазволілі наведваць царкву, якая знаходзіцца побач з вайсковаю часткай. Я і яшчэ некалькі саслужыўцаў пайшлі да яе. І каб свята адзначыць, і каб у казарме не сядзець. Зайшлі і сталі разглядаць убранства ды слухаць царкоўную службу. Сярод вернікаў убачылі казака, які быў апрануты як на парад. На ім быў шынэлак з шэўронамі беларускага казацтва, пагоны з імператарскаю каронаю замест зоркі і нават сапраўдная шашка пры сабе. Я яшчэ падумаў: «Як ім дазваляюць насіць пры сабе зброю? А калі б я выйшаў на вуліцу з шабляю?» Але справа не ў тым.

Праз невялікую паўзу ў царкоўнай службе з’явіўся святар, трымаючы ў руцэ прыгожую паперу. Ён паведаміў усім прыхаджанам, што намераны зараз зачытаць зварот Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі з нагоды Нараджэння Хрыстова. Ён удакладніў, што зварот ёсць на дзвюх мовах, і спытаў ва ўсіх прысутных, на якой мове яму пачынаць чытаць?

Паўстала такая цішыня, быццам усіх збянтэжыла пытанне. Падалося нават, што людзі саромяюцца выбраць рускую мову, таму што самі беларусы, і агучыць выбар беларускай, таму што баяцца штосьці не зразумець.

Раптам нейкая жанчына першай парушыла цішыню і заявіла: «Канешне, на беларускай!». Усе як быццам чакалі гэтага ды адразу падхапілі: «Так, на беларускай давайце!» І толькі казак з нейкай нават крыўдаю ды суровасцю даволі моцна крычаў: «На русском! Какой ещё белорусский? Русский давай!» Але ва ўсеагульным гомане ніхто на яго не зважаў, і святар пачаў чытаць па-беларуску.

Нам з хлопцамі стала неяк так прыемна, быццам «нашыя перамаглі».

Комментарии11

Сейчас читают

«Я не святая, но у меня не было надежного плеча рядом»: мать Ксюши с СМА могут лишить родительских прав, а она убеждает, что способна исправиться6

«Я не святая, но у меня не было надежного плеча рядом»: мать Ксюши с СМА могут лишить родительских прав, а она убеждает, что способна исправиться

Все новости →
Все новости

Появилась графика, которая показывает, сколько времени Россия безнаказанно била по гражданским складам Украины, когда та не отвечала5

Джон Коул заявил, что надеется добиться освобождения политзаключенных в середине сентября10

Литовского блогера, который возил туристов в Чернобыльскую зону, посадили в Беларуси за политику8

В Солигорске ко Дню города установили скульптуры кротов21

Появились новые ужасающие видео момента взрыва на складе боеприпасов под Киевом 28 августа6

Уничтожил одежду, вылил шампуни, испортил даже глазные капли. Бывший любовник ночью пробрался в квартиру белоруски в Батуми44

В Борисове нашли колбасу с монетами для собак — волонтеры бьют тревогу14

В Ленинградской области России после атаки дронов загорелся один из крупнейших российских НПЗ1

Мистический круг Вильнюса: Калиновский был похоронен с медальоном святыни, возле которой вырос готический дворец врача из-под Орши. Теперь останки Калиновского перезахоронили в гробнице того же врача22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не святая, но у меня не было надежного плеча рядом»: мать Ксюши с СМА могут лишить родительских прав, а она убеждает, что способна исправиться6

«Я не святая, но у меня не было надежного плеча рядом»: мать Ксюши с СМА могут лишить родительских прав, а она убеждает, что способна исправиться

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць