Мнения7676

«Мне нравится, что люди с флагами РФ митингуют в центре Минска»

Пишет Стась Карпов.

Ведаеце, мне падабаецца, што людзі з імперскімі сцягамі і сцягамі РФ мітынгуюць у цэнтры Менска. Падабаецца. Я даўно казаў, што беларусаў, можа, меней, чым літоўцаў. Проста нам ёсць з каго рабіць новых беларусаў, а ў літоўцам няма. Пытанне ў тым — як рабіць? Доўгія гады ў насельніцтва Беларусі не было магчымасці «ўсіх паглядзець». Яны бачылі толькі людзей з бел-чырвона-белымі сцяжкамі, якія размаўлялі нейкай незразумелай мовай і закліналі міліцыю быць з народам, не разумеючы, што міліцыя і так з гэтым народам ёсць і глядзіць сухімі вачамі на сцяжкі і занепакоена слухае незразумелую мову.

Дык вось, дарагі народ, цяпер ты убачыў усіх. Хлопчыкаў і дзяўчынак са стужкамі і тарабарскай мовай — з аднаго боку, і гэтае напарафіненае мяса з цёлачкамі, расіюшкай, пісцыкамі і каларадскімі штандарамі — з другога. Адным не падабаецца Лукашэначка, другім — дзяржаўная мяжа. і так ці інакш, выбіраць прыйдзецца нешта адно.

Так што, дарагія мае «неінцірысуюшчыеся этайвашайпаліцікай», расціцелі дзетак, стаяльнікі ў чэргах, картапалячнікі, падарожнікі па «адкрытым свеце», зарабляльнікі дабрабыту, «галоўнамаясямейнікі», хатаскрайнікі, спасібадзедузапабенікі, мілыя мае калектыўныя анлайнераўцы, перакупы гаўна і прадавальнікі гаўна, самыя разумныя самыя хітра вы*баныя разумнікі. Вы дачакаліся. Выбірайце. Вы не хацелі хадзіць на ўсялякія там Дні Волі з гэтымі маргіналамі і з апазіцыяй, якая «нічога не робіць». Вам падавалася, што называць сябе беларусамі — гэта нацыяналізм. Вы дакладна ведалі, што бчб — гэта антынародна. Вы ўсё ведалі пра Беларусь і пра партызанаў. На кожнае свята вы *бошылі за дзядоў і аралі: «Дзыма, мы пабідзылі».

Ну паглядзіце, якія там дзядзі стаяць у Менску і вас чакаюць. У дублёначках. З цяжкімі сківіцамі, з немудрагелістымі ідэямі пра саборнасць і трыадзінства. Нашчадкі бурлакоў. У вас ёсць магчымасць выйсці, пастаяць, паславіць цара. Можна запісацца ў гуманітарнае братэрства ратавальнікаў Данбаса. Ахвяруйце нагу і вока, а ўзамен вам дадуць стрэльнуць у блокпост. І не забудзьце запытаць у гэтых мілых людзей, што яны збіраюцца рабіць далей. Калі яны ўсіх перамогуць, спытайце: а што тады будзем рабіць? І яны вам скажуць, што ніх*я вы рабіць не будзеце. Вы будзеце стаяць у новым горадзе ў тых жа дублёначках напарафіненым мясам за цара і Расіюшку, шмыгаць насамі і зачытваць адзін аднаму свежае з Праханава, які, дагніваючы ў складках свайго пуза і шчок, раскідваючы бародаўкі па падлозе ўтульнай дачкі, будзе пісаць заклікі ўсім носьбітам духоўнасці і сардэчна запрашаць вас вадзіць карагоды вакол сталактытаў з гаўна і, як у іх гэта называецца, «сцак». Выбірайце, раз яшчэ не выбралі. Выбірайце. Цяпер вы пабачылі ўсіх.

«Наша Нiва» — бастион беларущины

ПОДДЕРЖАТЬ

Комментарии76

Сейчас читают

Колесникова: Лукашенко может пойти на прекращение репрессий ради будущего и «из какой-то мудрости»32

Колесникова: Лукашенко может пойти на прекращение репрессий ради будущего и «из какой-то мудрости»

Все новости →
Все новости

В Петрикове уже распускаются первые тюльпаны 1

Мальчик проплыл в океане четыре километра, чтобы спасти семью

Белорус нырнул без снаряжения на глубину 30 метров в Мексике. И всё ради шикарных фото5

Франция изменила правила выдачи шенгенских виз для белорусов1

Десятки летучих мышей выбросили на снег около гимназии в Солигорске. И что теперь?5

Трамп: Премьер Индии согласился больше не покупать российскую нефть4

За рулём дипломатической машины, которая столкнулась с полицейским авто в Белостоке, был консул Беларуси в Австрии2

Прокремлёвские экономисты объявили о начале банковского кризиса в России9

Завещал Карине Шуляк 50 миллионов, а её отец летал с ним на вертолёте за месяц до ареста. Что ещё стало известно из файлов Эпштейна9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колесникова: Лукашенко может пойти на прекращение репрессий ради будущего и «из какой-то мудрости»32

Колесникова: Лукашенко может пойти на прекращение репрессий ради будущего и «из какой-то мудрости»

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць