История1717

Книжная новинка. Куропаты лишь капля в огромном море

Выйшаў пераклад на беларускую мову кнігі Марціна Полака «Затушаваныя краявіды».

Гэтае выданне будзіць сумленне і памяць. Яно даводзіць, што ў нашай частцы Еўропы раскіданыя тысячы безыменных магілаў (і Курапаты, пра якія неаднаразова піша аўтар — гэта толькі кропля ў вялізным моры), дзе ляжаць людзі, памяць пра якіх была свядома сцёртая пануючымі тут рэжымамі. Гэта славенскія нацыяналісты, харвацкія усташы, украінскія партызаны, беларускія інтэлігенты…

Многія масавыя магілы, дзе ляжаць целы ахвяраў, забітых без суду і следства камуністычнымі або нацысцкімі катамі, нават не пазначаныя ў публічнай прасторы.

Прыгожыя краявіды Беларусі, Украіны, Славеніі, Польшчы, Аўстрыі ды іншых краін хаваюць у сабе сляды масавых забойстваў, якія выпадкова можна выявіць нават і сёння.

Пакуль памяць пра гэтых ахвяр не будзе вернутая а месцы іхных пахаванняў не будуць увекавечаныя, гэтая страшная, крывавая гісторыя можа даваць рэцыдывы і ў нашыя дні.

Кніга «Затушаваныя краявіды» аўстрыйскага пісьменніка і рэпарцёра Марціна Полака будзе карысная беларускаму чытачу тым, што Беларусь у ёй пастаянна фігуруе як адна з авансцэнаў сатанінскай дзеі, калі ўлады не толькі забіваюць людзей, але й мэтаскіравана вынішчаюць усялякую памяць пра іх.

Як піша аўтар, часта адпаведныя органы ведаюць, дзе прыкладна знаходзяцца масавыя пахаванні, аднак не праводзяць дакладнае лакалізацыі, не кажучы ўжо пра расследаванне падзеяў і ўзвядзенне мемарыялаў. Магчыма таму, што гэта прывядзе да палітычна непажаданых наступстваў, або таму, што праўды яны баяцца болей, чым крывавых зданяў мінулага. Яны спадзяюцца, што гэтых зданяў можна ўлагодзіць ці ўтаймаваць маўчаньнем, а праўда ж, наадварот, не ведае літасці.

Кніга Марціна Полака — гэта выдатны ўзор літаратуры факту з элементамі рэпартажу, вуснае гісторыі і гісторыі штодзённасці.

У Беларусі мы добра ведаем гэты жанр па творах Алеся Адамовіча і Святланы Алексіевіч. Толькі што аўтарская перспектыва тут яшчэ больш бескампрамісная да ўсіх праяў хлусні і прапаганды.

 Названае выданне выклікае цікавасць чытачоў у розных краінах. Яно даступнае на нямецкай, польскай, італьянскай, украінскай, а цяпер і беларускай мовах.

Марцін Полак

(Martin Pollack, нар. у 1944 г.) — аўстрыйскі празаік, перакладчык, журналіст. Фактычна ўсе яго творы прысвечаныя праблематыцы Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, у тым ліку лёсам усходнееўрапейскага габрэйства. Узнагароджаны Аўстрыйскай дзяржаўнай прэміяй за літаратурны пераклад, нямецкай прэміяй Карла Дэдэцыюса, прэміяй польскага ПЭН-клубу. 

Комментарии17

Редкий случай: помилованный белорусский политзаключенный пошел на войну против Украины16

Редкий случай: помилованный белорусский политзаключенный пошел на войну против Украины

Все новости →
Все новости

Сибига: В день рождения Путина российские генералы преподнесли ему его любимый подарок3

Новые магистрали и мост через Дрозды. Какой будет дорожная сеть на севере Минска

42‑летнего Дмитрия Бакея осудили за «содействие экстремистской деятельности»

Александра Таратуту, которого три года назад осудили за убийство трехлетнего сына, расстреляли14

Статкевич: Настоящая цель войны в Украине — ликвидация украинцев как нации24

В обычной минской многоэтажке скрывается настоящий дворец. В его ремонт вложили миллионы13

Руководителей региональных КГБ и КГК будут обязательно включать в состав облисполкомов и Мингорисполкома7

США призвали своих граждан немедленно покинуть Россию из-за возможной вспышки чумы5

Издателя Игоря Логвинова объявили в розыск

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Редкий случай: помилованный белорусский политзаключенный пошел на войну против Украины16

Редкий случай: помилованный белорусский политзаключенный пошел на войну против Украины

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць