Литература55

Сергей Суринович.***Абадрала пялёсткі, агаліла цыб’ё… Стихи

* * *

Абадрала пялёсткі,
Агаліла цыб’ё
Золкам сліва ля вёскі,
А за ёю жыццё
Адхінула заслону,
Расчыніла прастор, —
Жарсна вочы з палону
Разлівалі дакор,
Спапялелыя веі,
Бы з туману начы,
Распляталі надзеі:
Не дыхні,
не ўрачы.
Паўстрымаць назаўсёды,
Ахінуць і схаваць
Некранутым,
без шкоды
У жыццёвую гаць
Прамінальнасць бы вечнасць, —
І агідная спрэчнасць:
Будзе жыць?
Ці ж памрэ?

* * *

Заранак срэбны. А-га-гу! —
Навокал ціха, сонна, цьмяна…
З галля ў далонь сваю збяру
Пух разарваны ад туману.

У шалік шоўкавы звяжу
Цыб’я самотнага слязіны,
Начы сшарэлую мяжу
У ценяў скрыю валасіны.

Адчую пах, што на зары
Буяе моцай адраджэння,
Красу вяльможнае пары,
Свабоды сілу абуджэння.

Нап’юся чыстае вады
З пякучай холадам крыніцы,
Амыю стомы ўсе сляды
Крыштальным водарам жывіцы.

Шырока сэрца расчыню,
Самоты даўняе нягоды
Ператвару ў маю вясну —
І затулю ў ім назаўсёды.

* * *

Мне цяжка зараз без цябе —
Чакаю, сціснуўшы ад болю,
Наперакор маёй журбе,
Ашчэпкі сілаў, моцы, волі…
Надзею рву, крамсаю час,
Жыву сустрэчай, расставаннем,
Каб зберагчы цябе і нас,
Я ахінуў свой лёс змаганнем.

* * *

Што, зламаўся?… —
Спусташэнне?
Прорву роспачы пякучай,
Страту мовы й слёз зняменне
Ахіні рукой гаючай;
Бездань цемрадзі марознай,
Бездыхання зеўру
Сцежкай
Адвядзі непераможнай
З глыбіні вачэй усмешкай;
На сусветаў скрыжаванні,
Слоў
Бясконцых грамадою
Прамаўляй,
Крычы ў маўчанні
Прастатой нябёс святою.

* * *

Не перайсці мне даўні брод,
Што ў повадзі зглыбеў нямой слязіны; —
Закамяніў у жылах, сціснуў лёд
Пачуццяў гронкі палкія каліны.

Не пераскочыць праз імглу,
Што зрок спякла на дзірванах надзеі, —
Непераборліва дабру і злу
Струшыла крок пясчынкамі ў веі.

Нязможна ўперад — толькі стаць:
Закрыцца, адхіліцца ад люструнку,
Што накідала, начапіла гвалтам гаць, —
Маліць у неба моцы паратунку…

Комментарии5

Сейчас читают

Что за Дмитрий Скиндерев, который объявил войну Тихановской? Сотрудничество с ГУБОПиКом, долги в Беларуси, долги в Литве20

Что за Дмитрий Скиндерев, который объявил войну Тихановской? Сотрудничество с ГУБОПиКом, долги в Беларуси, долги в Литве

Все новости →
Все новости

Знаете люпин? Ученые из Минска разработали котлеты из него. Но сами не делайте ни в коем случае!1

Белорусское телевидение покажет пасхальные католические богослужения1

Чуть не погибли от наводнения, но спаслись переездом. Как теперь живется в Беларуси туроподобным быкам2

Силовики занялись основателями благотворительного фонда «Цуд дзецям». Утверждают, что они мошенники1

«Белорусская наука — выжженная пустошь, где одиночки пытаются создать нормальный мир для таких, как вы». Чехович полемизирует с Павлюченко22

Директор турфирмы, которая не узнала белорусского языка, решила отсудить 37 тысяч долларов. Но через несколько часов передумала12

Как будет выглядеть машина для контроля скорости в Минске1

В Австрии пожарный получил экстренный вызов во время визита к парикмахеру. Его новый образ стал вирусным в соцсетях4

Пограничный комитет показал паспорта, с которыми белорусов разворачивали на границе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Что за Дмитрий Скиндерев, который объявил войну Тихановской? Сотрудничество с ГУБОПиКом, долги в Беларуси, долги в Литве20

Что за Дмитрий Скиндерев, который объявил войну Тихановской? Сотрудничество с ГУБОПиКом, долги в Беларуси, долги в Литве

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць