Общество33

Милинкевич, Гончаренко, Каллаур… Кто становился «человеком года» по версии «НН» последние 15 лет

Жанна Літвіна

Чалавек 2004 года ў Беларусі — Жанна Літвіна

Толькі за гэты год у Беларусі быў спынены выхад 19 незалежных газет. 11 з іх — непасрэдна перад рэфэрэндумам. Між тым дзяржаўныя СМІ паспяхова вярнуліся ў сіропны стан 1985 года: многа вады, многа цукру і нуль альтэрнатыўнай думкі. Таму Беларуская асацыяцыя журналістаў, што адчайна змагаецца за выжыванне незалежных СМІ, сёння ператварылася ў сапраўднае Міністэрства інфармацыі, якое служыць свабодзе слова. А яго міністарка (слова «міністар» на лаціне, дарэчы, першапачаткова азначала «служыцель») — Жанна Літвіна.

Пры канцы года БАЖ атрымаў пачэсную прэмію імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі» ад Еўрапарламента, і старшыня кантынентальнага парламенту прамаўляў з трыбуны па-беларуску. Ад БАЖ, захавання свабоды слова цяпер залежыць здольнасць беларускай цывілізацыі да самазахавання. Пышна гучыць, але так і ёсць.

Урадовец года: Сяргей Сідорскі

Палітык года: Міхаіл Марыніч

Спартсмен года: Юлія Несцярэнка

Культурныя дзеячы года: Валер Булгакаў і Андрэй Кудзіненка

ПАДРАБЯЗНЕЙ

Чалавек 2005 года ў Беларусі — Аляксандр Мілінкевіч

Аляксандр Мілінкевіч - чалавек 2005 года

Выклік года кінуў Аляксандар Мілінкевіч. Абсалютна невядомы тры месяцы таму, сёння ён — увасабленне выкліку, які незалежнае грамадства кінула дыктатуры. Мілінкевіч рызыкуе дзеля прынцыпаў, дарагіх кожнаму свабоднаму беларусу. Ён дзейнічае ў сітуацыі, у якой іншыя атрасаюць рукі.

Спартсмен года: Іван Ціхан

Новая хваля беларускага року: «Таварыш Маўзер», «Глюкі», «IQ-48», Руся, «Тарпач»

Мастак года: Артур Клінаў

Рэжысёр годп: Мікалай Пінігін

Філосаф года: Пётра Рудкоўскі

Навуковец года: Мікола Кацук

ПАДРАБЯЗНЕЙ

Чалавек 2006 года ў Беларусі — чалавек Плошчы

Плошча 2007

Чалавекам года сёлета стаў кожны грамадзянін, які меў волю выйсці на Плошчу ў сакавіку. Маніфестанты падтрымлівалі не нейкага канкрэтнага кандыдата. Яны адстойвалі ўласнае права на палітычныя перакананні і канстытуцыйнае права народу быць крыніцай улады. Чалавек года — гэта і хлопец Ільін, які спрабаваў пранесці ў намётавы гарадок біятуалет і быў за гэта да страты прытомнасці збіты амонаўцамі. І той невядомы, які 19 сакавіка ўзлез з бел-чырвона-белым сцягам на дах аўтобуса нумар 100. І той, хто, абвязаўшыся сасіскамі, спрабаваў прарвацца да маніфестантаў і сядзеў за гэта на Акрэсціна.

«Наша Ніва» ганарыцца, што на Плошчы ўвесь час стаялі і нашы супрацоўнікі. Газета інфармавала пра тыя падзеі і аналізавала іх вычарпальна, а галоўны рэдактар перадаў свой рэпартаж у нумар з турмы на Акрэсціна. «НН» плаціла за сваю пазіцыю забаронай на распаўсюд, пасля на размяшчэнне ў Менску. Гэтага года з гісторыі «НН» і з гісторыі Беларусі не сцерці ніякім паклёпнікам. Газета працягвае выходзіць дзякуючы волі сваіх чытачоў.

Герой года: Зміцер Дашкевіч

Тандэм года: Мілінкевіч і Казулін

Уцякач года: Мікалай Аўтуховіч

Сыход года: Янка Брыль

Знак года: Вылучэнне Алеся Бяляцкага на Нобэлеўскую прэмію міру

ПАДРАБЯЗНЕЙ

2007 — «Маладафронтавец»

Малады фронт

2007 год адзначыўся беспрэцэдэнтным ціскам на сяброў незарэгістраванага «Маладога фронту». Ён пачаўся арыштам Змітра Хведарука і Алега Корбана, якіх змясцілі на некалькі дзён у следчы ізалятар КДБ — «Амерыканку».

Пасля быў «Працэс пяці», калі на лаве падсудных за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі адначасова аказаліся Зміцер Хведарук, Барыс Гарэцкі, Алег Корбан, Аляксей Янушэўскі і Наста Палажанка, апошняя на той момант была яшчэ непаўналетняй. Суд прыпаў на перыяд «лібералізацыі» пасля сустрэчы Наталлі Пяткевіч з памочнікам дзяржсакратара ЗША Дэвідам Крамерам (за час пасля той сустрэчы ён паспеў стаць самым маладым у найноўшай гісторыі намеснікам дзяржсакратара), таму маладзёнаў толькі аштрафавалі.

Восенню суды над актывістамі прадоўжыліся ў рэгіёнах: у Салігорску было вынесена папярэджанне Івану Шылу, у Баранавічах аштрафавалі Яраслава Грышчэню, а ў Нясвіжы — крохкую Насту Азарку, паводле ўсё таго ж сумнавядомага 193-га артыкула Крымінальнага кодэксу.

Новыя крымінальныя справы былі заведзеныя супраць Змітра Дашкевіча і Артура Фінькевіча, якія ўжо адбывалі зняволенне ў турме і на «хіміі». Даць новы тэрмін Дашкевічу за ўхіленне ад дачы паказанняў не наважыліся. Затое Артура за парушэнне ўнутранага парадку камендатуры пакаралі па поўнай — паўтара года турмы.

Нарэшце, Змітра Хведарука, адразу пасля ягонага візіту ў Вашынгтон і сустрэчы там з Джорджам Бушам, у часе акцыі супраць саюза з Расеяй збіў АМАП, да страты прытомнасці.

На сёння яшчэ тры крымінальныя справы заведзеныя на маладафронтаўцаў з Гомельскай вобласці.

Маладафронтаўцы заслужылі павагу і сваіх сяброў, і праціўнікаў сваёй гатоўнасцю ахвяраваць уласнай свабодай, здароўем і нават жыццём у імя сваіх ідэалаў. Яны надалі часам зашмальцаваным паняццям «палітычныя і культурныя правы», «свабода» і «каштоўнасці» канкрэтны кошт: два гады, паўтара года, няпэўнасць. Кожны можа сабе ўявіць, што перажывае 18-гадовы юнак у ноч перад крымінальным судом.

Маладафронтаўцы ўнесьлі і яшчэ адну навіну ў грамадскае жыццё: метадычныя рэпрэсіі супраць іх не выклікалі жаху і здранцвення, а, наадварот, узнімалі хвалю салідарнасці, што дакатвалася да Нясвіжаў і Магілёваў. Усё гэта дае падставу лічыць асобамі года ў беларускай палітыцы менавіта іх.

Вяртанне года: Тадэвуш Кандрусевіч

Змагар года: Сяргей Сямёнаў

Спартовец году: Аляксандар Глеб

Нобелеўскі намінант з беларусаў: Станіслаў Шушкевіч

Чалавек абавязку: Лявон Баршчэўскі

ПАДРАБЯЗНЕЙ

Чалавек 2008 года ў Беларусі — Віктар Ганчарэнка

Віктар Ганчарэнка

Беларус, ён які? А такі як Віктар Ганчарэнка — грунтоўны, узважаны, валявы. Спакойны, удумлівы, дысцыплінаваны.

Хойніцкі, мележаўскі тыпаж гэты Ганчарэнка. 31-гадовы трэнер БАТЭ нарадзіў новую беларускую легенду. Фантастычны ўзлёт барысаўскай каманды ў Лігу чэмпіёнаў быў заслугай унікальна маладога (тры гульцы каманды старэйшыя за яго) трэнера. Заслужыў годнасць чалавека году ў Беларусі. Ганчарэнка стаў самым маладым трэнерам у гісторыі Лігі чэмпіёнаў.

Сыход года: Ірына Казуліна

Спявак года: Сяргей Міхалок

Абаронцы года: Аляксандр Галіеў, Мар’яна Сімешка, Павел Сапелка

Прэзідэнт года: Барак Абама

Дзіця году: Міколка Лукашэнка

Чалавек 2009 года ў Беларусі — Наталка Васілевіч і іншыя дабрачынцы

Наталка Васілевіч чалавек года

Уключыўшы тэлевізар ці прагортваючы навіны ў інтэрнэце, мы часцей за ўсё бачым паведамленні пра тэракты, тэхнагенныя і прыродныя катастрофы, маньякаў і серыйных забойцаў ва ўсіх кутках свету. Лік ахвяраў ідзе на тысячы, і гэта мала каго кранае. Мы сутыкаемся з паўсюднай дэгуманізацыяй чалавека. Ён з інтарэсам будзе назіраць за жарсцямі вакол збіцця Берлусконі, а бяды ўласнага суседа не пабачыць.

Тым не менш застаюцца людзі, здольныя на сапраўдныя ўчынкі. Такія, як сёлета здзейсніла Наталля Васілевіч і ейныя сябры. Прачытаўшы допіс блогеркі Міхалінкі (Інгі Татур) пра праблемы інвалідаў‑вазочнікаў, Васілевіч пачала ў інтэрнэце збор сродкаў на новую электрычную каляску для жанчыны.

І за год намаганнямі, як правіла, цынічнай інтэрнэт‑супольнасці ўдалося сабраць неабходную суму. Гэта рэальны прыклад людскай самаарганізацыі і спачування чалавечай бядзе. Прыклад, як можна зрабіць жыццё лепшым — няхай і для аднаго чалавека. Такія «малыя справы» мацуюць вялікую нацыю.

Дырэктар цэнтра «Экумена», праваслаўная верніца Наталля Васілевіч не першы год дапамагае Кобрынскаму дзіцячаму дому. Таксама дзяўчына адной з першых сярод выпускнікоў БДУ паставіла свой подпіс у абарону адлічанай студэнткі БДУ Таццяны Шапуцькі. Такія ўчынкі выклікаюць павагу.

Дабрадзей года ў інтэрнэце: Ігар Маханёк

Спявак года: Аляксандр Рыбак

Вязень года: Мікалай Аўтуховіч

Спартсмен года: Вікторыя Азаранка

Рэкруты года: Іван Шыла, Франак Вячорка, Зміцер Хведарук

ПАДРАБЯЗНЕЙ

Чалавек 2010 года ў Беларусі — Мікалай Казлоў

Чалавек года Мікалай Казлоў

Падпалкоўнік міліцыі Мікалай Казлоў прадэманстраваў асабістую мужнасць і прыстойнасць. Яшчэ ў 2008 годзе ён афіцыйна зафіксаваў укіды бюлетэняў на адным з выбарчых участкаў у Мінску. Казлова прасілі адклікаць гэты рапарт, замяць справу. Міліцыянт праявіў прынцыповасць.

Сітуацыя разгортвалася так, што ў апошні дзень датэрміновага галасавання старшыня камісіі папрасіла ў Казлова ключы ад амяшкання, дзе знаходзілася скрынка. Казлоў адмовіўся, але потым яму паступіў званок ад уласнага начальніка. Тым не менш, міліцыянт напісаў рапарт.

Яму паабяцалі, што справу раскрыюць. Сёлета ён пераканаўся, што ніхто раскрываць гэтае злачынства не збіраецца. Казлоў звярнуўся да журналістаў. Ярмошына назвала ягоныя паказанні «старой правакацыяй».

Калі Казлоў агучваў гэтыя звесткі, то ён не шукаў уласнай выгады. Ён па-ранейшамупрацягвае жыць у Беларусі і нікуды з’язджаць не збіраецца. У выпадку суда ён гатовы даць паказанні. Чалавекам проста рухала ўзмоцненае пачуццё справядлівасці.

Учынак Казлова стаў прыкладам для іншых людзей, што таксама былі сведкамі парушэнняў закона, але не адважваліся пра іх заявіць. Гэтак, былы старшы следчы жодзінскай міліцыі Андрэй Пыжык расказаў, як яго прымушалі сфальшаваць крымінальную справу супраць ветэрана-афганца, які стаў лідарам апазіцыі ў Жодзіне.

Палітык года: Мікалай Аўтуховіч

Гаспадар года: Уладзімір Матусевіч

Страты года: Алег Бябенін, Лех Качынскі

Спартовец года: Аляксей Грышын

Рэжысёр года: Андрэй Кудзіненка 

Чалавек 2011 года ў Беларусі — Сяргей Міхалок

Сяргей Міхалок чалавек года

Сёлета наш выбар паў на Сяргея Міхалка. Лідар гурту «Ляпіс Трубяцкой» праз некалькі дзён пасля Плошчы «выкінуў» у інтэрнэт песню «Грай». «Напілісь быкі, скачуць па краіне, топчуць ручнікі капытамі ў гліне», — спяваў Міхалок. Многія пабачылі ў кампазіцыі паралелі з тым момантам, калі штодня адбываліся арышты, ператрусы, гвалт.

«Ляпіс Трубяцкой» пачынаў як балаганны гурт, накіраваны на расійскую аўдыторыю. «Увязу цябе, увязу ў Сочы», — спяваў пухлы Міхалок. За апошняе дзесяцігоддзе лідар каманды не толькі накачаў мускулы, але і стаў бліжэйшы да беларускай рэчаіснасці і мовы.

У сакавіку «Ляпіс Трубяцкой» трапляе ў «чорны спіс» беларускіх выканаўцаў. Іх песні забароненыя на радыёстанцыях і тэлеканалах. Міхалок дае рэзкія інтэрв’ю, дзе называе Лукашэнку «хлусам, злодзеем і непрэзідэнтам». Гэта выклікала скрыгат у Генеральнай пракуратуры, якая выклікае Міхалка для тлумачэнняў выказванняў на адрас кіраўніка краіны.

Пры канцы года «Ляпіс» здымае кліп на класічны верш Янкі Купалы «Хто ты гэткі?». Кліп з вялізным бел-чырвона-белым сцягам паглядзелі на Ютубе ўжо паўмільёна разоў. На сваіх канцэртах Міхалок гукае «Жыве Беларусь» і ШОС. Пад сэрцам ён выбіў татуіроўку «Не быць скотам», а на назе — Пагоню. Папулярны музыка мае вялікі ўплыў на сваю аўдыторыю.

Энтузіяст года: стваральнік сайта Пракапові’ч

Героі года: Мікіта Ліхавід, Андрэй Саннікаў, Мікалай Статкевіч ды іншыя

Слова года: ШОС

Журналіст года: Сяргей Дарафееў

Аванс года: Сяргей Румас

Страты года: Віталь Сіліцкі, Руслан Салей

Асуджаныя года: Канавалаў і Кавалёў

ПАДРАБЯЗНЕЙ

Чалавек 2012 года ў Беларусі — Аляксей Бацюкоў, Зміцер Яцкевіч, Андрэй Радкоў

Аляксей Бацюкоў, Андрэй Радкоў, Зміцер Яцкевіч

Сёлета людзьмі года «Наша Ніва» прызнала энтузіястаў, якія вярнулі ў краіну Статут Вялікага Княства Літоўскага. Іх заклік аб вяртанні гістарычнай спадчыны на радзіму атрымаў шырокі розгалас. Простыя людзі, бізнэсмены, чыноўнікі адгукнуліся на просьбу аб дапамозе і пераводзілі грошы, каб выкупіць Статут. На гэтым кампанія не спынілася, працягваючы пошук іншых культурных артэфактаў, звязаных з Беларуссю.

ПАДРАБЯЗНЕЙ

Дыпламат года: Стэфан Эрыксан

Цацка года: плюшавы мядзведзік

Фатограф года: Антон Сурапін

Героі года: Алесь Бяляцкі, Мікола Статкевіч і іншыя палітвязні

Эмігрант года: Андрэй Саннікаў

Журналіст года: Андрэй Пачобут

Сцяганосец года: Ніна Багінская

Маці года: Любоў Кавалёва

Спартсменка года: Вікторыя Азаранка

ПАДРАБЯЗНЕЙ

Чалавек 2013 года ў Беларусі — беларускамоўныя дзеці

беларускія дзеці

Мы доўга думалі, каго ж назваць чалавекам года, абмяркоўвалі некалькі дзён, дыскутавалі, вылучалі ўсё новых кандыдатаў. У адзін з момантаў прагучаў варыянт — ніхто.

Сапраўды, 2013-ы ў Беларусі не быў багатым на яркія падзеі і ўчынкі. Чалавекам года мог бы стаць палітык, які б атрымаў шырокую падтрымку ў грамадстве, мог стаць чыноўнік, які б меў смеласць выказацца аб сітуацыі ў краіне і грамадстве, мог стаць літаратар, які б напісаў папулярны раман, мог бы стаць нават Аляксандр Лукашэнка, калі б адважыўся сысці ў адстаўку, даць дарогу маладым! Чалавекам годам мог бы стаць…

Але не сталі. Разам з тым, намінаваць «нікога» — гэта ўсё ж няправільна, песімістычна, жыццё не замерла, нешта навокал увесь час адбываецца. Хай і не ў нацыянальных, а больш лакальных межах. У кнігарні «Ў» ці не кожны дзень праходзяць нейкія імпрэзы, ладзяцца канцэрты, выходзяць кнігі, фанаты малююць белмоўныя банеры, нават палітычныя акцыі (хай і млявыя), але адбываюцца. А самае галоўнае — людзі знаёмяцца, кахаюць адзін аднаго, нараджаюць дзяцей, гадуюць іх у беларускай мове і беларускай веры. У сённяшніх умовах гэта з’ява.

Гэтыя шустрыя малыя, што прыходзяць на беларускамоўныя ялінкі, вучацца ў беларускамоўных класах, асвойваюцца з камп’ютарамі з пялюшак — менавіта яны пакідаюць надзею, што героі яшчэ знойдуцца, што яны сярод нас. І наступныя гады будуць больш багатыя на неардынарных асоб і прыкметныя падзеі.

Мецэнат года: Павел Бераговіч

Музыка года: Макс Корж

Грамадзянская чыннасць года: Кацярына Кібальчыч

Вяселле года: Зміцер Дашкевіч і Наста Палажанка

Спартоўцы года: Герасіменя, Талай, Радзівонаў і іншыя

Страты года: Віктар Івашкевіч, Міхась Чарняўскі і столькі іншых…

Выдавец года: Ігар Логвінаў

ПАДРАБЯЗНЕЙ

Чалавек 2014 года ў Беларусі — Франак Вячорка і іншыя папулярызатары вышыванкі

Франак Вячорка чалавек года

Беларусы адзеннем падкрэсліваюць уласны нацыянальны гонар. Гэта дэманстратыўны — у прамым і пераносным сэнсе слова — супраціў палітыцы русіфікацыі. І тут стала ясна, што беларусам быць модна!

Франак Вячорка быў адным з тых, хто прыклаў найбольш намаганняў для папулярызацыі нацыянальнага.

Герой года: Міхаіл Жызнеўскі

Мецэнат года: Віктар Бабарыка

Пісьменнік года: Віктар Марціновіч

Спартсмен года: Дар’я Домрачава

Вундэркінд года: Генадзь Караткевіч

Дысідэнт года: Юрый Рубцоў

Помнік года: Альгерд у Віцебску

Развітанне года: Рыгор Барадулін і Генадзь Бураўкін

Слова года: крымнаш

ПАДРАБЯЗНЕЙ

Чалавек 2015 года ў Беларусі — Святлана Алексіевіч

Святлана Алексіевіч - чалавек года

Упершыню беларуска атрымала найбольш прэстыжную ўзнагароду ў літаратурным свеце — Нобелеўскую прэмію. Трыумфатаркай стала Святлана Алексіевіч. Яна не першы год фігуравала ў спісах прэтэндэнтаў. За гэтыя гады мы ўбачылі імклівую трансфармацыю Алексіевіч.

Як і многія, Святлана Алексіевіч адчувала сябе і рускай, і беларускай. Было цікава бачыць, як яна — як і многія — з гадамі стала адчуваць сябе найперш беларускай. І які гонар быў для ўсёй краіны — у нас з’явіўся свой Нобель! І як прыемна было чуць: «Я чалавек беларускага свету». Які ёмісты і нечаканы выраз знайшла вялікая пісьменніца на сваёй першай прэс-канферэнцыі: «Беларускі свет».

Першую прэс-канферэнцыю — для нас гэта асабліва ганарова — яна правяла ў маленькай рэдакцыі «Нашай Нівы». Мы цяпер усім паказваем жоўты фатэль, у якім сядзела Алексіевіч тады — увогуле то крэсла рэдактара Ягора Марціновіча.

Алексіевіч сказала, што лічыць сваімі настаўнікамі Адамовіча і Быкава, таму ў нейкай ступені гэтая прэмія і для іх таксама. Выратаванне для Беларусі яна бачыць у павяртанні ў бок Еўрасаюза, але не верыць, што Расія адпусціць нас. «Я б хацела, каб Беларусь была падобная калі не да Скандынавіі, гэта ўвогуле мара, то хаця б да Прыбалтыкі».

Вайну ва Украіне яна адкрыта называе расійскай агрэсіяй, акупацыяй. За гэта ёй і дасталося ў Расіі. Кожны тыдзень у тамтэйшых СМІ на яе выліваюць тоны бруду і паклёпаў. Алексіевіч на гэта адказвае, што гэтаксама шальмавалі Салжаніцына і Пастарнака. Шчасце, што, у адрозненне ад тых, не могуць яе дастаць цяпер — рукі кароткія.

Беларускім уладам хапіла розуму не канфрантаваць з пісьменніцай. Хоць Лукашэнка і не абышоўся без пары крытычных стрэлаў, яны абралі тактыку татальнага ігнаравання. Алексіевіч няма. Яе не сустракалі ў аэрапорце, не запрашалі на прыёмы. Нават дэвальваваным, на жаль, ордэнам Скарыны, які ўжо атрымлівалі і жук і жаба, не ўзнагародзілі. Ну што ж…

Далёка не кожная еўрапейская нацыя мае сваіх нобелеўскіх лаўрэатаў. Няма іх у балтыйскіх народаў, няма ва ўкраінцаў, балгараў, румынаў. Дзіўна, але ніводзін пісьменнік з Галандыі, Бразіліі ці Аргенціны Нобеля не атрымліваў, а Беларусь мае.

Затое простыя людзі адрэагавалі на Нобель Алексіевіч вельмі пазітыўна. Без усялякай разнарадкі зверху сотні людзей прыехалі сустрэць пісьменніцу ў аэрапорт, каб проста падарыць кветкі і сказаць дзякуй.

Сыход года: Аляксандр Надсан

Вызвалены года: Мікалай Статкевіч

Ахвяры года: Надзея Саўчанка і Барыс Нямцоў

Аддаў жыццё за братоў: Алесь Чаркашын

Кандыдат года: Таццяна Караткевіч

Клуб года: «Крумкачы»

Вяртанец года: Алесь Міхалевіч

Музыкі года: «Крамбамбуля»

ПАДРАБЯЗНЕЙ

Чалавек 2016 года ў Беларусі — Кацярына Сінюк

Екатерина Синюк

Кацярына і яе партал раскрылі каласальны патэнцыял салідарнасці і спагады ў беларускім грамадстве. Дзякуючы ёй — і яе ўменню выкарыстоўваць новыя камп’ютарныя тэхналогіі — дзясяткі тысяч людзей пабачылі, як шмат вакол ДОБРЫХ ЛЮДЗЕЙ. Яна паказала, што быць добрым — па-ранейшаму прэстыжна. Дапамагаць слабым — модна. А ўдалося ёй тое зрабіць, бо яна прапанавала людзям спосаб, як ЛЁГКА І ХУТКА дапамагчы.

Але ў выпадку Сінюк важна і іншае. Яна не проста дапамагае канкрэтным людзям. Яна дапамагае тым, хто, у сваю чаргу, дапамагае пасля дзясяткам іншых. Напрыклад, яна сабрала грошай для інваліда, які навучае іншых інвалідаў працаваць на камп’ютары — і не проста працаваць, а зарабляць на камп’ютары.

Сінюк таксама паказвае, як многа могуць зрабіць людзі без дапамогі дзяржавы, самі, для сябе і для іншых. «Імёны» бачаць сябе паўнавартасным грамадскім СМІ. Камандзе ўдалося сабраць больш за 40 тысяч рублёў на паўгадавую дзейнасць рэдакцыі і больш за 128 тысяч рублёў — на дапамогу 11 праектам.

Напрыклад, нядаўна часопіс паказаў дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця мінскага дома-інтэрната. Праз няправільнае харчаванне яны важылі ненатуральна мала: 13-гадовы Вадзім — 13,8 кілаграма, 19-гадовы Мікіта — 13,8 кілаграма, 27-гадовы Арцём — 17,5 кілаграма. Прыкладна 50 дзяцей інтэрната мелі патрэбу ў спецыяльным энтэральным харчаванні, дзякуючы якому яны б маглі набраць вагу. «Імёны» актывізавалі збор сродкаў і патрэбную суму, 62 960 рублёў, сабралі ў рэкордна кароткія тэрміны.

Часопіс бярэцца за самыя розныя сацыяльныя праблемы, вось толькі некаторыя загалоўкі: «18 гадоў на заводзе, заробак — 62 рублі. Гісторыя невідушчага мужчыны, які нясе людзям святло», «Тайнае жыццё Анісы. Як супрацоўніца банка з Мінска лечыць бяздомных жывёл на закінутым заводзе», «Як хлопец з паралізаванымі рукамі і нагамі зарабляе на жыццё»…

Героямі матэрыялаў часопіса становяцца людзі з няпростымі лёсамі, якія не здаюцца і кожны дзень змагаюцца за сваё шчасце. Імі можна натхняцца, у іх можна вучыцца мужнасці і чалавечнасці.

Палітык года: Зміцер Дашкевіч

Музыка года: Лявон Вольскі

Блогер года: Эдуард Пальчыс

Грамадскі актывіст года: Андрэй Кім

Спартовец года: Уладзіслаў Ганчароў

Дэпутаткі года: Канапацкая і Анісім

Самае рэзананснае забойства года: Павел Шарамет

«Вязні» года: Чыж і Япрынцаў

Стартап года: MSQRD

Мільярдэр года: Віктар Кіслы

ПАДРАБЯЗНЕЙ

Чалавек 2017 года ў Беларусі — Павел Калаўр

Павел Калаур

Выбар гэтага года — не звычайны. Звычайна пра чыноўнікаў успамінаюць, калі трэба павесіць адказнасць за няўдачы. Правалы кідаюцца ў вочы, а вось поспехі, нармальнасць — яны часта незаўважныя. Так хутка мы звыкліся і са стабільнасцю фінансаў. Час ідзе, а нашы грошы каштуюць столькі ж, колькі каштавалі. Два гады назад скептыкі прагназавалі, што манеткі хутка стануць нікому не патрэбныя. Ажно не — за даляр як давалі два рублі, так і даюць.

Упершыню за ўсе гады незалежнасці інфляцыя складае ўсяго 6%. Стаўка па рублёвых крэдытах апусцілася ніжэй за 10%. Стабільнасць валюты вяртае людзям базавы давер да дзяржавы.

Пры Калаўру была выпрацавана праграма грашова-крэдытнай палітыкі пры абмежаваным павышэнні грашовай масы — кажучы па-простаму, устаноўлены ліміт на друк грошай. За 11 месяцаў 2017 года, напрыклад, рост шырокай грашовай масы ў эканоміцы склаў каля 8%, хаця раней бывала і па 100%, і па 200%.

Стаўка рэфінансавання ў 2017-м паніжалася 8 разоў і цяпер складае 11% проці 25% у 2015 годзе. У правільнасці такой палітыкі Калаўр пераканаў Аляксандра Лукашэнку.

ПАДРАБЯЗНЕЙ

Сумленне года: Ніна Шыдлоўская

Культуртрэгер года: Андрэй Кім

Змагар года: Зміцер Дашкевіч

Пісьменнік года: Зміцер Бартосік

Мем года: Вейшнорыя

Музыкі года: Naviband

Шараговец года: Аляксандр Коржыч

ПАДРАБЯЗНЕЙ

Чалавек 2018 года ў Беларусі — Марына Золатава

Марына Золатава - чалавек года

Сфера дзейнасці — СМІ

У ХХІ стагоддзі інфармацыйная бяспека краіны значыць не менш за вайсковую. Таксічная прапаганда расійскага тэлебачання ў той ці іншай ступені ўздзейнічае на розумы сотняў тысяч беларусаў, прасоўваючы ідэі «рускага свету», і дзяржаўныя тэлеканалы мала што могуць супрацьпаставіць ёй. У такой сітуацыі на пярэдні план выходзяць незалежныя беларускія інтэрнэт-рэсурсы, якія прапануюць грамадству свой парадак дня. Найбуйнейшае сярод нацыянальных медыя — Tut.by. Кожны будні дзень на яго заходзяць каля 1,3 мільёна чалавек. Поспех Tut.by складаецца з мноства фактараў, але адзін з іх неаспрэчны — прафесіяналізм рэдакцыі на чале з Марынай Золатавай.

Сёлета яе працу «ацанілі» яшчэ і канкурэнты з дзяржаўных выданняў. У сітуацыі, калі за кратамі не засталося палітычных апанентаў рэжыму, галоўнай цэллю была абрана менавіта Золатава.

Абсурдная «справа БелТА» з ператрусамі і зняволеннем журналістаў і рэдактараў незалежных СМІ выклікала захапленне расійскіх імперскіх рэсурсаў. «Зачыстка неабандэраўскіх СМІ ў рэспубліцы», — у экстазе пісалі яны.

«Справа БелТА» ўдарыла па дзясятку журналістаў, але ў выніку абвінавачанай засталася толькі Марына Золатава. Ці не для таго, каб застрашыць і нейтралізаваць менавіта яе, прыдумлялася гэтая хітрая крымінальная справа?

ПАДРАБЯЗНЕЙ

Арганізатар года: Павел Белавус

Ініцыятыва года: Глеб Лабадзенка

Змагары года: Павел Севярынец, Ганна Шапуцька і іншыя абаронцы Курапатаў

Пісьменнік года: Уладзімір Арлоў

Музыкі года: Nizkiz

Сыходы года: Кулінковіч, Анемпадыстаў, Ліпай, Капскі

Спартсменка года: Арына Сабаленка

Комментарии3

После доноса Бондаревой внезапно отменили выставку в Музее Янки Купалы. Теперь она требует на музее вывески по-русски28

После доноса Бондаревой внезапно отменили выставку в Музее Янки Купалы. Теперь она требует на музее вывески по-русски

Все новости →
Все новости

В минских торговых центрах и кафе теперь не будут включать мировые новогодние хиты. Зато дают заработать провластным артистам13

Во время протестов в Грузии задержали белоруса1

Правительственные войска Сирии вместе с россиянами покинули стратегически важные авиабазы3

Почему ожирение возвращается? Оказывается, у жировых клеток есть «память»1

Тренируетесь, чтобы похудеть? Это редко работает — ученые1

Сирийские власти заявили о выводе войск из Алеппо

Олаф Шольц призвал своего главного оппонента «не играть в русскую рулетку»1

Чалый: Для Лукашенко одинаково плохи и победа России, и победа Украины. Он хотел бы ничьей4

В Минске люди за три дня выстраиваются в очередь за квартирами2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

После доноса Бондаревой внезапно отменили выставку в Музее Янки Купалы. Теперь она требует на музее вывески по-русски28

После доноса Бондаревой внезапно отменили выставку в Музее Янки Купалы. Теперь она требует на музее вывески по-русски

Главное
Все новости →