Авто11

В Минске показали метановый Geely Emgrand 7. такие авто могут заинтересовать таксистов и фирмы, но есть нюанс

На автомобильной выставке «Автоэкспо», которая на днях проходила в Минске, «Белджи» показал Geely Emgrand 7, работающий на метане. Такой автомобиль позволяет передвигаться в два раза дешевле, чем на бензине. К тому же это еще и экологично.

Geely Emgrand 7. Фота: БелТа

Характарыстыкі навінкі ад «БелДжы» не раскрываюцца, як і цана. Тым не менш, выглядае, што беларуска-кітайскі вытворца настроены сур'ёзна. Прэзентацыя метанавага Geely Emgrand 7 неўзабаве адбудзецца ў РФ. Расійскай аўдыторыі аўтамабіль плануюць прадставіць на Пецярбургскім міжнародным газавым форуме, які пройдзе з 31 кастрычніка па 3 лістапада.

Звычайны Geely Emgrand 7, які працуе на бензіне каштуе ад 49 200 рублёў, што па бягучым курсе каля $14 650. Гэта робіць Emgrand адным з самых танных новых аўто, якія сёння прадаюцца на беларускім рынку. Версія, якая будзе прызначана для працы на метане, будзе каштаваць даражэй, але наўрад ці менавіта гэта значна паўплывае на попыт.

Каштуе газ-метан усяго 1 рубель 6 капеек за 1 куб. м. У той час як літр дызельнага паліва або бензіна АІ-95 — 2,37 руб. Нізкі кошт метану робіць машыны, якія на ім працуюць, вельмі прывабнымі для тых, хто шмат ездзіць.

Суразмоўца з ліку таксістаў адзначае, што многія яго калегі з цікавасцю чакаюць, калі такое аўто з'явіцца ў продажы, а галоўнае, колькі яно будзе каштаваць.

«З падобнымі тарыфамі метан можна назваць паратункам для таксістаў. Але ў працы на метанавых аўтамабілях ёсць адзін вялікі мінус — у нас вельмі мала заправачных станцый. Часам, каб заправіць аўтамабіль, трэба па 30 і болей хвілін правесці ў чарзе», — скардзіцца таксіст.

Па ягоных словах, каля 80-90% транспарту на метанавых запраўках складаюць аўтамабілі таксі.

Праблема недахопу газавых заправак з метанам не новая. У Мінску такіх заправак чатыры. Ва ўсіх абласных цэнтрах апроч Віцебска па дзве, а ў Віцебску толькі адна. Усяго па Беларусі налічваецца каля 30 заправак, дзе аўтамабіль можна заправіць прыродным газам. 

Мапа размяшчэння АГНКС з метанам. Фота: скрыншот з сайта metan.by

У цяперашні час прыродны газ з'яўляецца самым экалагічна чыстым маторным палівам. Таму яго выкарыстанне дазваляе зніжаць не толькі выдаткі на паліва, але і выкіды шкодных рэчываў у атмасферу.

Выглядае, што для таго, каб метанавая Geely мела сапраўды вялікі попыт, прычым не толькі сярод таксістаў і арганізацый, Беларусі трэба развіваць інфраструктуру метанавых АГНКС. Бо ў іншым выпадку такія аўтамабілі будуць не цікавыя для вялікай часткі беларусаў, паколькі ў шэрагу рэгіёнаў банальна няма, дзе заправіць такі аўтамабіль.

Комментарии1

  • Бобр
    09.10.2023
    НН под Газпром пишет? Явный продуктплейсмент. К вашему сведению Газпром неоднократно хотел прикрыть агнкс. Хотя теперь учитывая топливный кризис, и избыток газа, старая советская тема может быть востребована

Сейчас читают

«Твой день настанет». Финские фанаты на матче со сборной Беларуси развернули антилукашенковский баннер17

«Твой день настанет». Финские фанаты на матче со сборной Беларуси развернули антилукашенковский баннер

Все новости →
Все новости

«Открывается кормушка, заглядывает этот *ёбок Вадим в очочках и говорит: «Ну что ты, Сахарок!»11

Бывший глава Службы безопасности Лукашенко продал коттедж в Дроздах за $1,2 миллиона13

В Киеве российскими ударами повреждено депо станции «Киев-Пассажирский», дата– и бизнес-центры, жилые дома

Дрон попал по пропускному пункту на белорусско-российской границе. Уже не первый раз1

Россия планирует на следующий год рекордные военные расходы2

Ветеринара из-под Столина осудили за «содействие экстремистской деятельности»1

Германия потребовала сократить проект бюджета ЕС на сотни миллиардов евро. Из бюджета ЕС финансируется и белорусская культура19

Белорусские тюрьмы или тюрьмы для белорусов?19

Виктор Прокопеня зарегистрировал в Польше еще одну компанию7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой день настанет». Финские фанаты на матче со сборной Беларуси развернули антилукашенковский баннер17

«Твой день настанет». Финские фанаты на матче со сборной Беларуси развернули антилукашенковский баннер

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць