Музыка2020

Любімыя песні: Наста Палажанка

Наста Палажанка — самая вядомая моладзевая актывістка Беларусі. Намесніцу старшыні зарэгістраванага ў Чэхіі «Маладога фронту», яе мноства разоў затрымлівалі, а пасля падзея 19 снежня 2010 года яна апынулася ў турме КДБ. Ёй прысудзілі год пазбаўлення волі з адтэрміноўкай пакарання на год.

Якая музыка натхняе Насту на змаганне?

«Першая песня — гэта „Зямля“ гурта „Мроя“, — кажа Наста. — Не ведаю, магчыма гэта ў мяне настальгія па „Мроі“, а магчыма — па зямлі. У свой час

захапленне беларускай рок-музыкай і падштурхнула мяне да „Маладога фронту“, а пачуўшы „Мрою“ я пачала шукаць беларускамоўных людзей.
За што я вельмі ўдзячная Лявону Вольскаму.

Мне вельмі

шкада, што гурт „Без білета“ так і не пайшоў у тым кірунку, у якім яны стварылі песню „Мая краіна Беларусь“
. Яна доўгі час стаяла рынгтонам у маім мабільніку. Яна вельмі простая, як і ўсё таленавітае.

Я ніколі не думала, што мне спадабаецца рэп. Аднак калі на каляднай дабрачыннай імпрэзе „Маладога фронту“ я пачула Vinsent’а, яго музыка мяне вельмі ўразіла як і іншых прысутных. Я бачу за ім новае беларускамоўнае пакаленне, і гэта вельмі абнадзейвае і радуе», — кажа Наста Палажанка.

Каментары20

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Вучняў, якія з матам парвалі экзаменацыйныя білеты па гісторыі Беларусі, прымусілі выбачацца каля манумента Перамогі27

Вучняў, якія з матам парвалі экзаменацыйныя білеты па гісторыі Беларусі, прымусілі выбачацца каля манумента Перамогі

Усе навіны →
Усе навіны

У Бельгіі забілі жонку і 6-гадовую дачку ўкраінскага вайскоўца6

Ціханоўская: Кадэбісты сказалі, што дзяцей лёгка вярнуць у Беларусь40

У мінскім «Бургер кінгу» памёр мужчына

Пасажыры беларускага цягніка самі прыбралі бярозу, што ўпала на рэйкі ФОТА

Сіноптыкі перадалі аранжавы ўзровень небяспекі на сёння

Радзіна: Ціханоўская хлусіць пра абставіны выезду з Беларусі ў жніўні 202082

На Куршчыне ўкраінцы збілі расійскі знішчальнік Су-353

Не пішыце лісты палітвязням у калоніі, гэта бессэнсоўна27

Зяленскі: Кіроўцы фур, з якіх атакавалі вайсковыя аэрадромы ў Расіі, не ведалі пра аперацыю «Павуцінне»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучняў, якія з матам парвалі экзаменацыйныя білеты па гісторыі Беларусі, прымусілі выбачацца каля манумента Перамогі27

Вучняў, якія з матам парвалі экзаменацыйныя білеты па гісторыі Беларусі, прымусілі выбачацца каля манумента Перамогі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць