Аўто11

Без шлагбаўма і па перадаплаце. Што зменіцца для аўтамабілістаў Беларусі: новыя правілы платных парковак

У Беларусі рыхтуецца абнаўленне правіл карыстання платнымі паркоўкамі. Прыняты новы ўказ, які рэгулюе парадак аплаты і кантролю за карыстаннем паркоўкамі. Змены закрануць усіх аўтамабілістаў, што паркуюцца на вуліцах гарадоў. Што зменіцца для кіроўцаў, генеральны дырэктар ДА «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі» Андрэй Зыранаў распавёў «СБ».

Першае, што варта ведаць: цяпер неабавязкова ўсталёўваць шлагбаумы на платных адкрытых паркоўках — гэта спрашчае арганізацыю такіх месцаў.

Аплата па-ранейшаму будзе ажыццяўляцца праз АРІП, СМС, USSD-запыт ці сэрвіс «Аплаці». Але важны нюанс: плата за паркоўку павінна быць унесена загадзя, бо сістэма працуе па прынцыпе перадаплаты. Калі вы аплацілі пасля таго, як ужо спыніліся, — лічыце, што першы час быў не аплачаны.

Для кантролю аплаты будуць дзейнічаць тэхнічныя сродкі і спецыяльныя праграмы. У выпадку неаплаты аператары атрымаюць даныя пра ўладальніка машыны праз МУС і могуць выставіць павышаны тарыф для парушальнікаў — да 1 базавай велічыні (42 рублі). Калі і пасля гэтага аплата не паступіць, справа можа дайсці да суда і прымусовага спагнання.

«А наогул, вядзецца праца па змене пастановы аб здзяйсненні выканаўчых надпісаў. Пры яе ўдалым зыходзе ў даўжніка аўтаматычна спішуць грошы з рахунку», — тлумачыць спецыяліст. 

Для зручнасці кіроўцаў у Мінску плануюць стварыць новую інфармацыйную сістэму: у адным дадатку можна будзе знайсці ўсе платныя паркоўкі, убачыць наяўнасць свабодных месцаў, аплаціць.

Указ таксама ўдакладняе, што паркоўкі каля крам, рынкаў, сацыяльных аб’ектаў мусяць быць бясплатнымі.

Акрамя таго, машыны МНС, міліцыі, хуткай дапамогі, пошты і саміх аператараў паркоўкі будуць паркавацца без аплаты.

Нарэшце, сістэма паркоўкі будзе дэцэнтралізаванай: мясцовыя ўлады атрымаюць паўнамоцтвы вызначаць правілы і тарыфы ў сваіх рэгіёнах.

Стаянка на адкрытай паркоўцы ў Мінску ў сярэднім каштуе адзін рубель у гадзіну, на закрытай — два рублі, чым бліжэй да цэнтра і чым вышэйшы попыт — тым даражэй. У межах вуліцы Зыбіцкай, Багдановіча і плошчы Свабоды першая гадзіна каштуе 5 рублёў, наступныя — па 2.

Для тых, хто паркуецца рэгулярна, прадугледжаны абанементы: на месяц у пэўнай зоне — 35 рублёў, па ўсім горадзе — 80.

Каментары1

  • Redakcyja adkažycie!
    10.06.2025
    A kali ja na Zeekr 001 ź zialionymi numarami, to j nadalej možna budzie parkavacca zadarma?

    Ci nie?

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову25

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Усе навіны →
Усе навіны

У Аўстрыі прапаў 19‑гадовы беларус, які прыехаў туды ў пошуках працы5

Беларуска распавяла, колькі ёй каштавала вярнуцца ў Беларусь пасля амаль чатырох гадоў жыцця ў Дубаі20

Хвіча Кварацхелія адмовіўся адказваць па-руску пасля фіналу Лігі чэмпіёнаў23

Армія ЗША нанесла ўдары па іранскіх радарах і пунктах кіравання беспілотнікамі ў раёне Гарук у Іране1

Што лепш: цвёрдае мыла ці гель для душу?6

На змену балеткам прыйшоў новы модны абутак

«Ганаруся, калі мне кажуць, што я — наіўны». Віктар Бабарыка выступіў на кніжным кірмашы ў Варшаве30

Канье Уэст сабраў 118 тысяч чалавек на канцэрце ў Стамбуле. Кажа, гэта самы вялікі стадыённы канцэрт у гісторыі9

Вальфовіч заявіў, што Еўропа рыхтуецца да вайны ў 2030 годзе17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову25

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць