Вайна1717

Чалы прааналізаваў дэталі ўкраінскай аперацыі «Павуцінне» і прыйшоў да нечаканай высновы

«А зараз складзем 2 плюс 2», — тлумачыць па кроках сваю версію аналітык.

Фота: Ssu.gov.ua

Як вядома, 1 чэрвеня СБУ масіравана атакавала расійскія аэрадромы дронамі. Спецаперацыя называлася «Павуцінне». Па інфармацыі з украінскага боку, у выніку яе атрымалася паразіць 41 расійскі самалёт. У Германіі заяўляюць, што магло быць пашкоджана каля 10% аб'ектаў стратэгічнай авіяцыі Расіі.

У новым выпуску сваёй аналітычнай праграмы Сяргей Чалы прааналізаваў дэталі гэтай аперацыі.

Ён звяртае ўвагу на тое, што, мяркуючы па фота, самалёты былі літаральна «знішчаныя да тла». Украінскія дроны мэтанакіравана білі па крылах бамбардзіроўшчыкаў, дзе знаходзяцца паліўныя бакі. «То-бок узарваліся запраўленыя самалёты, тыя, што рыхтаваліся да хуткага вылету», — тлумачыць Чалы.

І задаецца пытаннем: да якога вылету рыхтавалася расійская авіяцыя?

На прарасійскім сайце «Царьград» 31 мая — літаральна за дзень да атакі — з'явіўся артыкул пад гучным загалоўкам «Маланка Зеўса — дзясяткі Ту-22 і Ту-95 ВКС Расіі гатовыя да ўдару адплаты».

У артыкуле згадвалася пра буйную перагрупоўку стратэгічнай і франтавой авіяцыі, якую зафіксавалі спадарожнікавыя даныя і адкрытыя крыніцы, «якая можа ўказваць на падрыхтоўку да адной з самых магутных аперацый з пачатку канфлікту ва Украіне».

«Эксперты адзначаюць, што падобная лагістычная авіяцыйная актыўнасць не назіралася з 2021 года», — цытуе аналітык змест артыкула.

Аўтары артыкула, спасылаючыся на заходніх аналітыкаў, пісалі аб тым, што Расія канцэнтравала сілы для каардынаванай ракетнай атакі па ключавых аб’ектах украінскай інфраструктуры — энергетыцы, транспартных вузлах і цэнтрах прыняцця рашэнняў.

«Падобная аперацыя, па некаторых даных, якая атрымала ўмоўную назву «Маланка Зеўса», можа быць звязана з ходам дыпламатычных перамоваў. Яе мэта — прымушэнне Кіева да прыняцця расійскіх умоў пад пагрозай пераходу канфлікту ў максімальна жорсткую і хуткаплынную фазу», — цытуе Чалы.

У артыкуле таксама згадваецца, што «за апошнія дні толькі на адзін расійскі аэрадром было здзейснена мінімум восем рэйсаў Іл-76, як мяркуецца, для дастаўкі буйной партыі ракетнага ўзбраення».

Аналітык звяртае ўвагу, што ў загалоўку артыкула, які з'явіўся за дзень да аперацыі УСУ, прысутнічае слова «адплата». Але адплата за што?

Цяпер артыкул выдалены, але захаваўся ў архівах інтэрнэту.

Сяргей Чалы Сергей Чалый Sergey Chaly
Сяргей Чалы. Скрын відэа: Belarus_Files / YouTube

Як даводзіць Чалы, украінская атака 1 чэрвеня перапыніла запланаваную Расіяй ракетную атаку пад выглядам аперацыі «Маланка Зеўса», якая рыхтавалася пад чарговы раўнд перамоваў у Стамбуле. І менавіта гэтым тлумачацца «кіслыя твары» расійскай дэлегацыі, якая разлічвала «прад’явіць свае карты».

Дзіўная рэакцыя Пуціна

Замест прызнання страт у авіяцыі, расійская прапаганда адрэагавала інакш. Намеснік міністра замежных спраў Сяргей Рабкоў заявіў, што ўкраінскія атакі былі спробай сарваць другі раўнд перамоў у Стамбуле. Але якія менавіта атакі ён мае на ўвазе?

Адказ на гэта пытанне дае відэа нарады Пуціна з членамі ўрада, якое, па афіцыйных крыніцах, адбылося 4 чэрвеня.

На ім Пуцін просіць старшыню Следчага камітэта Расіі Аляксандра Бастрыкіна зрабіць справаздачу аб выніках расследавання падрываў у ноч з 31 мая на 1 чэрвеня чыгуначных мастоў у Бранскай і Курскай абласцях, у выніку якіх загінулі 7 чалавек. Гэтыя інцыдэнты, а не атака дронаў, сталі асноўнай тэмай нарады.

Аналітык заўважае, што ўся нарада выглядае як пастаноўка. На экране з’яўляецца дзіцячы доктар Леанід Рашаль, які раптам пачынае гаварыць не пра бягучую сітуацыю, а пра тое, як «правільна забралі Крым у 2014-м». Ні слова пра знішчаныя самалёты. Усе акцэнты — толькі на «тэрарызм».

Пад канец нарады Пуцін, чытаючы загадзя падрыхтаваны тэкст з суфлёра, кажа: «Украіна пераўтвараецца ў тэрарыстычную дзяржаву, а яе саюзнікі — у спонсараў тэрарызму. (…) За што іх заахвочваць, даючы перадышку ў баявых дзеяннях, якія будуць выкарыстаныя для напампоўвання рэжыму заходняй зброяй, для працягу гвалтоўнай мабілізацыі і падрыхтоўкі іншых тэрарыстычных актаў, падобных да тых, якія былі ажыццёўлены ў Бранскай і Курскай абласцях».

«Ён гаворыць не аб атаках на самалёты, а аб узрывах мастоў», — адзначае Чалы.

«А зараз складзем 2 плюс 2. На аэрадромах Расіі стаялі запраўленыя, гатовыя да нанясення ракетных удараў самалётаў. Удараў адплаты за тэрарыстычныя акты, якія здарыліся некалькімі гадзінамі раней, ракетамі, якія завозіліся за некалькі дзён да нагоды для ўдараў гэтымі ракетамі», —

акцэнтуе ўвагу аналітык і прыгадвае відэа з дронаў, на якім можна разгледзець тыя самыя крылатыя ракеты, ужо падвешаныя пад крыламі самалётаў, што робіцца непасрэдна за пару гадзін да вылету.

«Вось які зручны тэракт, так?» — іранічна заўважае Чалы.

Каментары17

  • уточнение
    08.06.2025
    Чалый не смог сложить 2+2, подрывы железнодорожных путей и мостов с участием пассажирских поездов - новая версия "рязанского сахара" применявшегося в "учениях" ФСБ, чтобы привести путина к власти и оправдать полномасштабную войну с Чечнёй.
    Под эти подрывы и проведено, заранее снтяое, совещание путина "4 июня".
    Чалый прав в том, что самолёты и удар с самолётов по Украине, "молния зевса", были подготовлены под подрыв ФСБ железнодорожных путей и мостов с жертвами среди мирного населения России.
    И да, СБУ опередило и переиграло окурка.
  • Jj
    08.06.2025
    Выбітны сцэнарыст.
  • Шалом, православные
    08.06.2025
    Забаўны нэймінг у аперацый "змагароў за сапраўдную веру" - "Маланка Зеўса". А інфа пра аперацыю з'яўляецца на сайце Царьград, "праваслаўнага" алігарха Малафеева. Каб гэтых сатанюг пярун ляснуў!

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»29

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Усе навіны →
Усе навіны

Воспа магла стаць смяротнай не адразу2

Людзі абрываюць тэлефоны, на кватэру прэтэндуе 2‑3 чалавекі. Анонс іпатэкі пад 1% выклікаў ажыятаж4

Былая палітзняволеная Наста Лойка сустрэлася са сваім сабакам — праз амаль чатыры гады4

Беларускія студэнты заваявалі шэсць залатых медалёў на Міжнароднай матэматычнай алімпіядзе6

Сын прэзідэнта Зімбабвэ, меркавана, лячыўся ў Беларусі ад наркатычнай залежнасці1

Пуцін стаў пазбягаць паездак у рэгіёны ў еўрапейскай частцы Расіі, куды рэгулярна далятаюць дроны1

Канапацкая апублікавала фота з цэнтра Варшавы23

Што такое тэорыя няправільнага абутку?4

Дачка расійскага генерала, адказнага за мабілізацыю, дапамагае ўхіляцца ад войска за грошы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»29

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць