Архіў

Фіскальны шмон

Міністэрства падаткаў і збораў накіравала ў раённыя падатковыя інспэкцыі цыркуляр з прадпісаньнем тэрміновае праверкі ўсіх незалежных выданьняў краіны. Ён патрабуе выяўленьня «сувязяў з ілжэструктурамі». У міністэрскім распараджэньні патрэба правядзеньня комплексных праверак тлумачыцца тым, што Мінінфармацыі і праваахоўныя органы ўстанавілі «факты парушэньня заканадаўства» гэтымі прадпрыемствамі.

У сьпісе — практычна ўсе недзяржаўныя газэты і часопісы, што выходзіць як па-беларуску, так і па-расейску. Ня толькі тыя, якія традыцыйна лічацца «незалежнымі», але і камэрцыйныя выданьні накшталт «Криминального обозрения».

Загад патрабуе праверыць выданьні «БелКП-прэс» (гэта «Камсамолка»), УП «Несьцяровіч», газэты «Згода», «Белорусскую газету» і яшчэ дзясяткі выданьняў. Нават тыя, што даўно не выходзяць, як «Навінкі». У сьпісе таксама — інфармацыйная кампанія БелаПАН. Задачы праверкі — правільнасьць адлюстраваньня выручкі і «сувязі з ілжэструктурамі».

Выклікае зьдзіўленьне, як гэта ананімныя «праваахоўныя органы» выявілі парушэньні ва ўсіх незалежных выданьнях адначасова. У Міністэрстве інфармацыі ніхто ня змог нам растлумачыць, якія «факты парушэньня заканадаўства» выяўлены адначасова ва ўсіх выданьнях. Як нам растлумачылі, міністэрства ўвогуле не ўпаўнаважана кантраляваць гаспадарчую дзейнасьць выданьняў.

Дакумэнт прадпісвае выявіць рэклямадаўцаў газэтаў і арганізаваць сустрэчныя праверкі ў іх. Гэта, магчыма, адлюстроўвае галоўную задачу шмону — намякнуць пазасталым рэклямадаўцам незалежнай прэсы на непажаданасьць далейшага разьмяшэньня абвестак. Такія праверкі таксама — спосаб псыхалягічнага і фінансавага ціску на выдаўцоў і супрацоўнікаў СМІ. Ведамства Ганны Дзейкі ў сваім цыркуляры нават не парупілася разьвесьці «па розных сьпісах» з газэтамі Беларускую асацыяцыю журналістаў (БАЖ), што, як вядома, рэклямы не разьмяшчае па азначэньні.

Фіскальныя праверкі ўжо стартавалі ў БАЖ, дзе папярэдняя праверка прайшла ў лістападзе, «Свободных новостях-плюс», часопісе «Arche» (папярэдняя скончылася ў сьнежні), «Детективной газете». Пісьмо ўказвае, што праверка мусіць пачынацца ў выпадку, калі папярэдняя адбылася менш чым шэсьць месяцаў таму. Гэта тлумачыць, чаму праверкі не пачаліся сынхронна ў розных СМІ. Так, «НН» перажыла дзьве комплексныя падатковыя праверкі ў сьнежні і студзені.

Ня выключана, што ў такім рэжыме — адна татальная праверка на шэсьць месяцаў — недабітай незалежнай прэсе прыйдзецца існаваць аж да прэзыдэнцкіх выбараў-2006.

У сталічных рэдакцыях пашырана меркаваньне, што гэта помста за публікацыі пра факты бязладзьдзя, карупцыі і парушэньні законнасьці ў краіне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы14

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заклікаў Расію і Кітай да здзелкі па дэнуклеарызацыі2

Што з выездам з Беларусі ў ЕС гэтым летам?

Дзяржканалы поўняцца абвінавачваннямі на адрас Украіны. Ніводзін дзяржканал не апублікаваў каментары ўкраінцаў. Рэакцыі Лукашэнкі дагэтуль няма30

Украінскі амбудсмен пасля трагедыі ў Бранскай вобласці звязаўся з Беларуссю5

Апублікавалі новы рэйтынг найбольш папулярных гісторыка-архітэктурных помнікаў Беларусі5

Пацярпелых у Бранскай вобласці перавязуць у Беларусь1

РНБА Украіны: Правакацыя нікчэмная і мае ўсе прыкметы скаардынаванай аперацыі без якіх-небудзь фактычных доказаў15

У Брэсце паставілі скульптуру «Сцяг над рэйхстагам» ФОТАФАКТ22

З'явіўся поўны тэкст меркаванага амерыканска-іранскага мемарандума аб спыненні вайны ў Іране5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы14

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць