Грамадства

Калапс у небе: «Аэрафлот» адмяніў ужо трэці рэйс у Мінск, «Белавія» таксама змяняе расклад

Масіраваная атака беспілотнікаў на Маскоўскі рэгіён раніцай 18 чэрвеня прывяла да сур'ёзных збояў у авіязлучэнні паміж сталіцамі Расіі і Беларусі.

Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на анлайн-табло перавозчыка, расійская кампанія «Аэрафлот» адмяніла ўжо трэці за дзень парны рэйс Масква — Мінск — Масква.

Гэтым разам пад скасаванне патрапіў вечаровы рэйс SU1832 з Шарамецьева (вылет у 18:40) і, адпаведна, зваротны з беларускай сталіцы (у 21:10). Раней былі адмененыя яшчэ два дзённыя самалёты «Аэрафлота».

Акрамя таго, рэйс SU1836 затрыманы больш чым на 5 гадзін і вылеціць з Масквы толькі а 20‑й вечара. Зваротны рэйс SU1837 вылеціць з Мінска ў 22.20 замест 17.20.

Авіякампанія просіць пасажыраў скасаваных рэйсаў не прыязджаць у аэрапорт і пераафармляць квіткі дыстанцыйна.

На змены ў маскоўскіх аэрапортах вымушана адрэагавала і беларуская «Белавія». Перавозчык ужо скарэктаваў час вылету асобных сённяшніх рэйсаў. Нягледзячы на тое, што на дадзены момант абмежаванні на палёты ў Маскве знятыя, у «Белавія» папярэдзілі, што хістанні ў раскладзе могуць захавацца і ў пятніцу, 19 чэрвеня.

Пасажырам рэкамендуюць правяраць статус сваіх вылетаў на сайце беларускай кампаніі перад адпраўкай у аэрапорт.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну52

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанку, якая дапамагала шукаць згубленых жывёл, асудзілі за палітыку7

Беларусу ў Расіі падкінулі наркотыкі, пратрымалі ў СІЗА два з паловай гады — і апраўдалі

«Ну што, Карней, гатовы?» У гадавіну нечаканага вызвалення журналіст «Радыё Свабода» згадаў апошні дзень за кратамі1

Беларуска шукала песню на беларускай мове для першага танца на вяселлі. Перамог хіт, якому 40 гадоў12

«З’явіліся шанцы на выратаванне». Пякарня LЁN, якая абвясціла пра закрыццё, пакуль працягне працу1

Беларусы на апошнім месцы ў рэгіёне па выдатках на медыцыну7

Буданаў адмовіўся ад Залатога афіцэрскага крыжа ордэна «За заслугі перад Польшчай»27

Зборная Турцыі пакідае чэмпіянат свету2

Пакаленне Z баіцца званіць у дзверы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну52

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць