Адзін з вынаходнікаў штрых-кода Норман Вудланд памёр у горадзе Эджуотэр штата Нью-Джэрсі на 92-м годзе жыцця. Вучоны запатэнтаваў вынаходніцтва разам з калегам Бернардам Сільверам у 1952 г.
Па словах дачкі нябожчыка С'юзан Вудланд, апошнія гады яе бацька пакутаваў на хваробу Альцгеймера.
Яго калега Сільвер памёр 49 гадоў таму.
Штодня ў свеце каля 5 млрд прадуктаў скануюцца пры дапамозе штрых-кода.
Каментары