Вайна44

Вялікабрытанія ўпершыню пратэсціравала радыёхвалевую сістэму супрацьпаветранай абароны. Што гэта такое?

Рэвалюцыйную сістэму ўжо празвалі «забойцай рояў дронаў» за яе ўменне знішчаць адразу некалькі беспілотнікаў адным танным стрэлам.

Радыёхвалевы супрацьпаветраны комплекс RFDEW. Фота: Міністэрства абароны Вялікабрытаніі

Пагроза ад беспілотнікаў становіцца ўсё больш актуальнай: дроны могуць выкарыстоўвацца для шпіёнскіх місій, перавозкі кантрабанды, а таксама для здзяйснення нападаў. Нават невялікія мадэлі могуць ствараць небяспеку для вайскоўцаў або грамадзянскай інфраструктуры, асабліва калі яны рухаюцца роем.

Як паведамляе афіцыйны сайт урада Вялікабрытаніі, краіна правяла першыя паспяховыя выпрабаванні радыёхвалевай сістэмы супрацьпаветранай абароны пад назвай Radio Frequency Directed Energy Weapon (RFDEW), здольнай знішчаць рой дронаў за адзін ці некалькі стрэлаў.

Брытанскія вайскоўцы змаглі вывучыць магчымасці RFDEW у розных сцэнарах і баявых умовах, прадэманстраваўшы эфектыўнасць сістэмы не толькі супраць паветраных дронаў, але і супраць марскіх і наземных.

Далёкасць высокахуткаснага радыёхвалёвага стрэлу дасягае адзін кіламетр, а кошт стрэлу не перавышае 10 брытанскіх пенсаў, ці 0,4 беларускага рубля. Дзякуючы высокай аўтаматызацыі кіраваць комплексам можа толькі адзін аператар.

RFDEW адрозніваецца ад лазерных сістэм узбраення, напрыклад, брытанскай DragonFire, тыпам выпраменьвання: замест энергіі святла выкарыстоўваюцца высокачастотныя радыёхвалі, якія перарываюць сувязь паміж беспілотнікам і яго аператарам. Гэта дазваляе альбо прымусова прызямліць дрон, альбо заблакаваць яго дзеянні. Акрамя таго, радыёхвалевая зброя бяспечная ў выкарыстанні і не выклікае ніякіх разбурэнняў.

«Гэта рэвалюцыйны падыход у барацьбе з дронамі, асабліва ў сітуацыях, дзе важная дакладнасць і мінімізацыя пабочных пашкоджанняў», — гаворыцца ў заяве Міністэрства абароны Вялікабрытаніі.

Тэхналогія можа выкарыстоўвацца не толькі ў ваеннай сферы, але і для абароны масавых мерапрыемстваў, аб'ектаў крытычнай інфраструктуры ці аэрапортаў. Выпрабаванні ўжо далі станоўчыя вынікі, і наступным крокам стане распрацоўка больш мабільных і даступных версій сістэмы.

Каментары4

  • Бывалы
    27.12.2024
    Великобритании стоило бы передать такие системы Украине, чтобы проверить их работу в условиях реальной войны.
  • ололо
    27.12.2024
    Бывалы, якая свежая ідэя! напішыце пісьмо ў Лондан, а то яны без вас не здагадаюцца
  • Британские ученые
    28.12.2024
    Эта трансформаторная будка не свалится по дороге после первого же танного минометного обстрела или попадании колеса в яму?

Цяпер чытаюць

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»11

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»

Усе навіны →
Усе навіны

«Паспела адвесці вазок з дзіцем убок»: мінчанка распавяла пра напад алабая9

Азараў расказаў сваю версію «справы BYPOL», па якой трое беларусаў атрымалі ад 17 да 25 гадоў7

У нямецкім горадзе паставілі велізарнага сатану. Шмат каму гэта не спадабалася7

Беларуска, якая знікла ў Швейцарыі, выйшла на сувязь

У Беларусі хочуць перанесці тэрміны падачы дэкларацый і аплаты падаткаў

Супрацоўнікі дыпмісій ЕС ушанавалі памяць расстраляных у Курапатах7

У Мінску не засталося ніводнага раёна, дзе сярэдні кошт квадрата жылля быў бы менш за $20001

Ксяндза Завальнюка сустрэлі на вуліцы. Ён расказаў, у чым сэнс жыцця6

Пентагон заклікаў краіны Балтыі змякчыць рыторыку адносна Расіі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»11

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць