Грамадства11

ЦВК адмовіў апазіцыі ў правядзенні грамадскага абмеркавання паправак у выбарчае заканадаўства

Цэнтрвыбаркам адмовіў прадстаўнікам шэрагу беларускіх палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў правесці грамадскае абмеркаванне прапаноў аб унясенні паправак у выбарчае заканадаўства. Пра гэта БелаПАН паведаміў лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

У адказе на прапанову, падпісаную кіраўніком ЦВК Лідзіяй Ярмошынай, адзначаецца, што «праект нарматыўнага прававога акта можа быць вынесены на публічнае (усенароднае, грамадскае ці прафесійнае) абмеркаванне на падставе рашэння дзяржаўнага органа (службовай асобы), упаўнаважанага прымаць (выдаваць) нарматыўныя прававыя акты. У адпаведнасці з законам Цэнтральная камісія не з’яўляецца такім органам».

Акрамя таго, заявілі ў ЦВК, заканадаўства Беларусі не прадугледжвае правядзенне экспертызы законапраектаў БДІПЧ АБСЕ і Венецыянскай камісіяй.

Заява аб правядзенні грамадскага абмеркавання паправак у выбарчае заканадаўства была падпісана Партыяй БНФ, Беларускай партыяй левых «Справядлівы свет», Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыяй (Грамада), Беларускай партыяй «Зялёныя», кампаніяй «Гавары праўду!» і рухам «За Свабоду».

Падпісанты заявы лічаць, што шэраг выпрацаваных ЦВК прапаноў «патрабуюць сур’ёзнага і грунтоўнага абмеркавання з зацікаўленымі бакамі», а «мэтазгоднасць некаторых з апублікаваных прапаноў выклікае сур’ёзныя сумненні».

У прыватнасці, лічаць яны, патрабуюць абмеркавання: прапанова аб наданні права вылучэння кандыдатаў у дэпутаты рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем з колькасцю членаў не менш як 1.000 чалавек; адмова ад дзяржаўнага фінансавання расходаў на перадвыбарную агітацыю і перавод яе поўнасцю на забеспячэнне за кошт перадвыбарных фондаў; ідэя выключыць агітацыю за няўдзел у выбарах з катэгорыі перадвыбарнай агітацыі.

Апазіцыйныя структуры прапанавалі апублікаваць у СМІ тэкст прапаноў аб унясенні зменаў у Выбарчы кодэкс; правесці грамадскае абмеркаванне прапаноў, у тым ліку праз арганізацыю грамадскіх слуханняў з удзелам дзяржаўных органаў, палітычных партый і рэспубліканскіх грамадскіх аб’яднанняў; накіраваць прапановы на экспертызу ў БДІПЧ АБСЕ і Венецыянскую камісію Савета Еўропы.

Паводле слоў Янукевіча, адмоўны адказ ЦВК не стаў нечаканым. «Але для нас было вельмі важна сфармуляваць сваю пазіцыю і абвесціць яе публічна», — сказаў ён.

Пры гэтым, паведаміў палітык, дэмакратычныя арганізацыі распрацавалі свой праект паправак у выбарчае заканадаўства, які будзе неўзабаве накіраваны ў дзяржаўныя органы. «Вядома, у нас няма ілюзій, што нашы папраўкі будуць зроблены нормамі права, нам важна, каб наша пазіцыя была вядомая беларускай і міжнароднай грамадскасці», — адзначыў Янукевіч.

Каментары1

Цяпер чытаюць

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтобус з беларускімі дзецьмі, што трапіў пад удар у Бранскай вобласці, вярнуўся на радзіму13

ЗША і Іран падпісалі папярэдняе пагадненне аб міры3

Навукоўцы хочуць замарозіць Арктыку, якая растае5

Трамп заклікаў Расію і Кітай да здзелкі па дэнуклеарызацыі2

Што з выездам з Беларусі ў ЕС гэтым летам?

Дзяржканалы поўняцца абвінавачваннямі на адрас Украіны. Ніводзін дзяржканал не апублікаваў каментары ўкраінцаў. Рэакцыі Лукашэнкі дагэтуль няма30

Украінскі амбудсмен пасля трагедыі ў Бранскай вобласці звязаўся з Беларуссю5

Апублікавалі новы рэйтынг найбольш папулярных гісторыка-архітэктурных помнікаў Беларусі6

Пацярпелых у Бранскай вобласці перавязуць у Беларусь1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць