Эканоміка

Расійская кампанія «ЕўраХім» можа набыць блок-пакет акцый «Гродна Азота»

Расійскае ААТ «Мінеральна-хімічная кампанія «ЕўраХім» можа набыць блок-пакет акцый ААТ «Гродна Азот».
Пра гэта на прэс-канферэнцыі 19 лютага ў Мінску паведаміў старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Георгій Кузняцоў.

«Я не магу сказаць, што так будзе на самой справе, гэта мае меркаванні», — сказаў ён. Пры гэтым чыноўнік адзначыў, што «нармальна ставіцца да гэтай кампаніі». «Мне падабаецца, што яе кіраўнікі з’яўляюцца выхадцамі з Беларусі, якім неабыякавы лёс нашай Радзімы», — адзначыў Кузняцоў.

Старшыня камітэта паведаміў, што пытанні прыватызацыі ААТ «Гродна Азот» абмяркоўваюцца два-тры гады.
Паводле яго слоў, гаворка ідзе пра тое, каб у яе выніку правесці мадэрнізацыю завода і павялічыць вытворчасць у два разы.

На гэтыя мэты неабходна прыкладна 1–1,5 млрд. долараў ЗША.
Паводле слоў Кузняцова, у Беларусі «цяпер такіх грошай няма». Чыноўнік не выключае, што расійская кампанія набудзе 25% плюс адну акцыю «Гродна Азота» і далей будзе ўкладваць інвестыцыі ў мадэрнізацыю завода.

Ён дадаў, што продаж акцый будзе ажыццяўляцца па рыначнай цане, але ацэнка прадпрыемства будзе ажыццяўляцца пасля адпаведнага рашэння на ўзроўні кіраўніцтва краіны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм14

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм

Усе навіны →
Усе навіны

Засталося толькі два тыдні, каб падаць заяўку на тры прэстыжныя праграмы навучання і прафесійнага развіцця ў ЗША

Паліна Лур'е прадае ў Маскве кватэру Ларысы Долінай, за якую судзілася год7

38‑гадовую Алену з Кобрына асудзілі за палітыку3

Два абаронцы зборнай Аргенціны праігнаравалі Трампа на ўзнагароджанні

10 чалавек загінулі ў порце Адэсы ў выніку ўдару па судне, якое перавозіла збожжа2

Ратавальнікі эвакуявалі з Эльбруса цела 11‑гадовага хлопчыка і пацярпелага бацьку2

Ціханоўская пра офіс у Варшаве: На адзін з паверхаў зможа прыйсці кожны10

Праваабаронца Васіль Завадскі пайшоў вучыцца на гештальт-тэрапеўта3

Статкевіч аб пратэстах ва Украіне: Калі вы абралі з такой перавагай прэзідэнта і адначасова Вярхоўнага галоўнакамандуючага, то дайце яму кіраваць27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм14

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць