Грамадства33

Чаму ў Мінску сохнуць дрэвы і што з гэтым спрабуюць рабіць

У Мінску дрэвы часцей за ўсё засыхаюць праз неспрыяльныя ўмовы гарадскога асяроддзя. Як адзначае намесніца генеральнага дырэктара па ўпарадкаванні і ўтрыманні аб’ектаў зялёнай гаспадаркі «Мінскзелянбуда» Кацярына Кароткіна, асноўнымі прычынамі становяцца забруджванне і засаленне глебы, а таксама недахоп месца для развіцця каранёвай сістэмы, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Асабліва складана дрэвам, якія растуць уздоўж буйных магістраляў. Там іх карані знаходзяцца ў абмежаванай прасторы, што робіць расліны больш уразлівымі да негатыўнага ўздзеяння навакольнага асяроддзя.

На стан дрэў таксама ўплываюць засухі, замаразкі, супрацьгалалёдныя рэагенты, высокія тэмпературы над інжынернымі камунікацыямі, падтапленні пасля моцных дажджоў і асфальтавае пакрыццё, якое перашкаджае паступленню паветра і вільгаці да каранёў.

Для захавання зялёных насаджэнняў у горадзе рэгулярна аглядаюць дрэвы, правяраюць стан глебы, прамываюць яе ад назапашаных соляў, паліваюць расліны, апрацоўваюць іх ад шкоднікаў і хвароб, а таксама ўносяць угнаенні. Узімку камлі абараняюць ад солі спецыяльным матэрыялам, а летам ставяць ахоўныя шчыты, каб не пашкодзіць кару падчас скошвання травы.

Асаблівая ўвага надаецца маладым дрэвам і насаджэнням уздоўж асноўных вуліц і праспектаў.

Калі дрэва цалкам загінула або ўяўляе небяспеку для людзей, яго выдаляюць у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства. Самавольна спілоўваць дрэвы або пашкоджваць кустоўе забаронена — за гэта прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.

Каментары3

  • Oby
    21.07.2026
    Дадайце фота ранейшага Менску калі там яшчэ не з'явіўся лукавы і колькі зяленых дрэў, сквераў і паркаў было. Трэ параўнаць з тым што зрабіў лукавы "гісторык" з экалогіяй ў Менску.
    Дадайце фота з таго ж Амстэрдама каб можна было пабачыць як там квітнеюць сады і як гэта моцна адрозніваецца ад саўгаснага чырвога-зяленага агратрэшу пры лукашэнку.

    [Зрэдагавана]
  • М7
    21.07.2026
    Менск бачу, а дрэваў не.
    Так званае "азяляненне" па лукашэнаўскі.
    І так ва ўсіх сферах.
  • Сергей
    21.07.2026
    Молодые деревья сохнут везде,частью и в зеленом Витебске на земле без асфальты и бетона. Это реальности выживания в природе. Лукашенка тут не причем.

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы11

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць ахвяр чыгуначнай катастрофы ў Іспаніі павялічылася да 64‑х чалавек1

Украіна замест НПЗ пачала атакаваць металургічныя заводы Расіі3

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі13

Адпраўлены ў адстаўку намеснік міністра ўнутраных спраў Дзмітрый Карзюк — былы начальнік ДАІ3

«Можаш уключаць любую музыку. Я ўсё роўна нічога не чую». Як глухі беларус працуе таксістам у Варшаве2

У 7‑й спецбрыгадзе ўнутраных войскаў змянілі камандзіра і ідэолага — неўзабаве пасля праверкі боегатоўнасці1

Кругасветны круіз спыніўся з-за коштаў на паліва. Пасажыраў высаджваюць у Камбоджы1

Махляры праўдападобна разводзяць беларусаў — патрабуюць заплаціць падаткі

Латушка: Перамовы па Украіне могуць адкрыць магчымасці для Беларусі. Дэмсілы павінны быць за сталом11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы11

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць