Свет1212

Сырскі: Я і не ведаў, што ў нас з Фёдаравым канфлікт, але прашу прабачэння

Галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны Аляксандр Сырскі заявіў, што для яго было нечаканасцю даведацца пра канфлікт з колішнім міністрам абароны Міхаілам Фёдаравым. Ён кажа, што ўспрымаў іх узаемныя адносіны як працоўныя. Пра гэта Сырскі напісаў у сваёй калонцы для выдання «Мілітарний».

Аляксандр Сырскі, фота Офіса прэзідэнта Украіны

«Для мяне было нечаканасцю даведацца, што ў нас са спадаром міністрам быў канфлікт. Я ўспрымаў нашы стасункі як прыцоўныя: са складанымі пытаннямі, з рознымі пазіцыямі. Так і павінна быць паміж дзвюма інстытуцыямі падчас вялікай вайны», — адзначыў генерал.

Разам з тым Сырскі папрасіў прабачэння ў экс-кіраўніка Мінабароны.

«Калі я кагосьці чымсьці пакрыўдзіў: Міхаіл Альбертавіч, прабачце. Бываю жорсткім. Але прашу і вас, і ўсіх, хто зараз з захапленнем сочыць за гэтай гісторыяй: давайце факусавацца не на асабістым, а на глабальным. На перамозе», — сказаў галоўнакамандуючы УСУ.

Паводле яго слоў, ёсць думка, важнейшая за любыя прозвішчы: «Украіна большая за Фёдарава, Сырскага і любога з нас».

Сырскі кажа, што Украіна выстаіць не таму, што ў ёй ёсць незаменныя людзі, а таму, што ў ёй ёсць армія, інстытуцыі і мільёны людзей, якія робяць сваю працу. Ён падкрэсліў, што звесці гэтую вайну да супрацьстаяння дзвюх персон — «найбольшая паслуга, якую мы можам зрабіць ворагу».

Паводле слоў генерала, гэта тычыцца не толькі яго з Фёдаравым.

«Я бачу, як людзі дзеляцца на «лагер Фёдарава» і «лагер Сырскага». Як толькі пытанне, звязанае з вайной ці войскам, палітызуецца, яно спрашчаецца да лозунга. А кожнае з пытанняў, пра якія зараз спрэчаюцца ў сетцы, — кантракты, закупкі, мабілізацыя — значна складанейшае за любы пост пра яго. Лозунгамі не прымаюцца рашэнні, ад якіх залежаць жыцці людзей», — заявіў Аляксандр Сырскі.

З 16 ліпеня ў Кіеве і іншых гарадах Украіны праходзяць акцыі пратэсту. Іх удзельнікі патрабуюць вярнуць Міхаіла Фёдарава на пасаду міністра абароны, а таксама адправіць у адстаўку галоўнакамандуючага Узброеных сіл Украіны Аляксандра Сырскага.

Падчас брыфінгу 16 ліпеня Фёдараў заявіў, што Украіне неабходна памяняць галоўнакамандуючага УСУ, каб больш эфектыўна супрацьстаяць праціўніку. Ён таксама пацвердзіў, што паміж ім і Сырскім існавалі сур'ёзныя супярэчнасці. Паводле слоў Фёдарава, галоўнакамандуючы не падтрымліваў яго ініцыятывы і не хацеў абмяркоўваць праблемныя пытанні.

У той жа дзень прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што ў новым урадзе, які ўзначаліў Сяргей Карэцкі, абавязкі міністра абароны будзе выконваць Яўген Хмара, які раней кіраваў Цэнтрам спецыяльных аперацый «Альфа» Службы бяспекі Украіны.

Паводле інфармацыі выдання Financial Times, на фоне пратэстаў Зяленскі разглядае магчымасць адстаўкі Сырскага.

18 ліпеня прэзідэнт Украіны паведаміў, што правёў працяглую размову з Міхаілам Фёдаравым, а таксама асобна сустрэўся з Аляксандрам Сырскім. Акрамя таго, у перыяд з 17 да 20 ліпеня Зяленскі правёў шэраг сустрэч з камандзірамі вайсковых карпусоў і іншымі высокапастаўленымі прадстаўнікамі ўкраінскага войска.

Каментары12

  • Вольга
    20.07.2026
    Стратэг вычакаў час на рэакцыю. Перагуляў у публічным полі папулярнага сярод моладзі пацана па досведзе - пры моцна спрыяючых "дзяржаўных" абставінах.
  • барадзед
    21.07.2026
    пасля прыходу Сырскага ў Украіны не было заўважных перамог, пасля прыходу Фёдарава прынамсі настрой падняўся за кошт паспяховых дзеянняў у расейскім тыле, што пасля цяжкай зімы вельмі важна
    за два гады камандавання Сырскага толькі і множацца скандалы ў палках пад яго асабістым кіраваннем
    нават курская аперацыя хоць спачатку і натхняла але скончылася хутчэй скандалам
    таму кожны ўкраінец разумее гэты канфлікт, не заўважыць яго немагчыма было і сімпатыі дакладна не на баку Сырскага
  • бабруйчанін
    21.07.2026
    Адказны за увесь кіпішь гэта той хто прызначае абірае " эфектыўных менеджэраў" ..
    Паводзіны Фёдарава мне нагадвают паводзіны Сааакашвілі Мішы якога прызначыл Парашэнка на Адэскую вобласць ( вялікая памылка і тады каментавал)
    У Мішы Саакашвілі шмат пражэктаў слоў прэзэнтацый а выннік 000 як і у Грузіі)))
    І дроны і Броўдзі былі да гэтага Мішы адзін ÷ з Маскам неяк дамовіліся наконт старлінкаў
    Сырскі ?? Здымаць пад час ціска наступа Рф??? Таксама рызыкаваць
    Да мітмнгоўшчыкаў звярнуцца
    Украіна у небяспеке..ўсіх ні хапае
    Асабліва упартых як Вы

Цяпер чытаюць

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў42

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў

Усе навіны →
Усе навіны

«Пачаў крычаць, кінуў мыліцы на зямлю». Пасадка ў таксі ў Мінску скончылася канфліктам2

Беларуска адправіла сына на летнія канікулы ў Чалябінск. А бабуля вырашыла не вяртаць дзіця23

Туск: Расія рыхтуецца да эскалацыі ў рэгіёне. Гэтая зіма будзе вырашальнай20

Памерла Галіна Філіпаўна з Гродна, якой летам 2020 года на ўсю краіну абураўся Лукашэнка17

Вяртанне Кашча, адмена русалак, наўе з Полацка, копша і вегелмоф. Што прапануе першы беларускі дапаможнік для перакладчыкаў фэнтэзі3

Беларускa прывяла дачку з сіняком у польскі садок. Неўзабаве дзіця забралі з сям'і6

Веданне чатырох моў можа амаладзіць мозг на 13 гадоў13

Зяленскі заявіў, што паставіў задачу запускаць па Расіі тысячу дронаў за дзень1

Рабаўнікі сярод белага дня выкралі з музея ў Вене калье з 600 дыяментамі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў42

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць