Меркаванні2525

Статкевіч звінаваціў лукашыстаў у этнацыдзе і назваў проціяддзе яму

Былы палітзняволены палітык Мікалай Статкевіч у сваім тэлеграм-канале напісаў, як трэба разумець апошнія скандальныя выказванні ключавых прапагандыстаў рэжыму Лукашэнкі і што трэба рабіць, каб іхнія намаганні прапалі марна.

Мікола Статкевіч. Фота: Lookby.media

Даруйце, але я зноў пра сабак. Не магу зразумець, калі нехта, аббраханы маімі сабакамі, пачынае наракаць на іх за гэта. Нават дакараць ці нешта тлумачыць ім.

У сабак свая логіка. Яны брэшуць, бо іх за гэта кормяць. За тое, што сігналізуюць гаспадару пра чужых людзей, пра рэальную ці магчымую пагрозу, спрабуюць напалохаць і прагнаць чужых. Праца ў іх такая. Аналізаваць змены амплітуды ці спектру сабачага брэху — пусты занятак. Лепей разабрацца, чаму гаспадар загадаў ім брахаць ці чаму яны самі вырашылі, што іх брэх з канкрэтнай нагоды будзе ўспрыняты гаспадаром станоўча, за што сабакам перападзе лішняя міска корму.

Калі я бачу ці чытаю занадта адыёзныя выказванні афіцыйных прапагандыстаў, я ўспрымаю іх проста — як агучванне думак іх гаспадара. І гэта — самае страшнае.

Бо гэта не яны хочуць «паганай мятлой вычысціць нацыяналістычную заразу» — нашу гісторыю, нацыянальную культуру, традыцыі, вопратку, мову — усё, што стварае нацыянальную ідэнтычнасць, што робіць нас адметнай нацыяй. Гэта не яны хочуць «прыбраць» усё пералічанае, таму што мы «гэта любілі». Яны проста пачулі ці адчулі жаданні таго, хто іх корміць, і агучваюць іх.

Раней афіцыйныя прапагандысты шмат выказваліся наконт нацыянальнага прыгнечання беларусаў палякамі ў Заходняй Беларусі ў 20‑30 гады мінулага стагоддзя. Пра паланізацыю, забарону навучання на беларускай мове, пра дамінаванне польскай у дзяржаўных установах. Нават ўжывалі словы «этнацыд беларускай нацыі палякамі». Пра русіфікацыю беларусаў ва Усходняй Беларусі, пра масавыя рэпрэсіі, пра знішчэнне 80% беларускіх літаратараў у НКВД чамусьці сарамліва маўчалі.

Але вось цяпер Беларусь нібыта незалежная беларуская дзяржава. І што тут у нас з беларускай мовай? Рытарычнае пытанне. Нядаўна прачытаў, што зараз у Мінску па-беларуску навучаюцца 0,13% вучняў школ. А цяпер нават да вопраткі, да Купалля і Грунвальда дабраліся. Калі хто ня ведае, прыводжу вызначэнне слова «этнацыд»:

«Этнацыд — гэта знішчэнне або разбурэнне этнічнай ідэнтычнасці». 

Таму кіньце эмацыйна каментаваць брэх. Сітуацыя цалкам зразумелая. Лепей давайце думаць, што рабіць, каб захаваць усё, што мы любім, каб не даць «прыбраць» ці «вымесці» нашу нацыю. У сённяшніх варунках, калі ўсе матэрыяльныя нацыянальныя прыкметы з'яўляюцца аб'ектамі пераследу, зрабіць гэта няпроста. Застаюцца толькі нематэрыяльныя. Галоўны з іх — мова.

Разумею, што гэта няпроста. Але давайце, хаця б, напачатку чытаць беларускамоўныя кнігі — нягледзячы на забароны пэўных аўтараў ці кніг, на змяншэнне колькасці беларускамоўных выданняў ёсць інтэрнэт-бібліятэкі беларускіх кніг, якім патрэбны чытачы і наша падтрымка. Недарэмна ж іх атакуюць. Наступны крок — пачаць пісаць у сетках па беларуску. І галоўнае — размаўляць. Разумею, што складана. Дык можна пачаць з некалькіх слоў: «Дзякуй, калі ласка, прывітанне, да пабачэння». Усюды — ад крамы да працы. Так мы будзем ведаць, што мы ёсць, што Беларусь жыве.

Каментары25

  • функция
    17.07.2026
    У лукашенко и лукашистов, их красауцау в погонах, - одна функция, - функция оккупационной власти России в Беларуси!
    В этом, есть консенсус меж лукашенко, лукашистами их красауцами в погонах, московской церкви в Беларуси и русским миром России.
    Не раз, разговаривал с обычными россиянами, так они диву даются, как лукашенко, лукашисты и их красауцы в погонах, могут, так сильно, ненавидеть Беларусь, Беларуское, Беларусов и хотят быт похожими на русских России во всём, но получается хре...вая похожесть, как были третьесортными для русских, так и останутся.
    Ну, и наперёд, всем циркам на дроте, довожу, что читаю русскоязычную, официальную версию НН.
  • Сумленне беларусаў
    17.07.2026
    Кожны раз, калі даводзіцца чытаць прозвішча Статкевіча, зычу ў думках яму шмат здароўя і доўгага жыцця.
  • Праўда
    17.07.2026
    Адзіная разумная прапанова. Але ж вядома ж, губернскім недарэкам прасцей трызніць, як яны зажывуць.

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай13

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

SpaceX адмовілася ад спробы злавіць ніжнюю ступень ракеты Starship, але яшчэ можа паспрабаваць злавіць верхнюю3

«Я нарадзіла маленькую прынцэсу». Кумір міленіялаў Аўрыл Лавінь упершыню стала мамай у 42 гады

Што знайшлі ў вязніцы Крэўскага замка, дзе ў 1382‑м задушылі Кейстута? Яна была пахаваная пад заваламі пасля штурму Свідрыгайлы амаль 600 гадоў5

Усе аэрапорты ЗША на некалькі гадзін прыпынялі вылеты

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай13

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць