Улада4444

Лукашэнка не атрымаў ад Пуціна крэдыт на 2 мільярды долараў

Пра гэта піша расійская газета «Коммерсантъ».

Нагадаем, што ў пятніцу, 15 сакавіка, у Санкт-Пецярбургу прайшло паседжанне Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. Як паведамлялася раней, Аляксандр Лукашэнка меркаваў дамовіцца з Уладзімірам Пуціным на двухмільярдны крэдыт.

Аднак расійскі бок звярнуў увагу на тое, што афіцыйны Мінск не выконваў умовы ранейшых крэдытаў. Выдачу новага крэдыту Расія абумоўлівае маштабнай прыватызацыяй дзяржпрадпрыемстваў.

Разам з тым кіраўнікі Беларусі і Расіі падпісалі дамову пра будаўніцтва беларускай даследчай станцыі ў Антарктыдзе. Гэты дзіўны праект расійскае выданне тлумачыць тым, што ў дамове па супрацоўніцтве ў Антарктыдзе ўдзельнічаюць больш за 20 краін — пачынаючы з Расіі ды ЗША і сканчаючы Паўднёвай Афрыкай і Аргенцінай. У кожнай з гэтых краін ёсць у Антарктыдзе свая станцыя. Верагодна, Беларусь хоча прарваць міжнародную ізаляцыю, у якой цяпер знаходзіцца, праз Антарктыду.

Каментары44

Цяпер чытаюць

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы28

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Усе навіны →
Усе навіны

Канапацкая зноў паляцела ў ЗША16

Кіраўніка івэнт-агенцтва «Тэра Груп» арыштавалі за «здраду дзяржаве» — Ярашэвіч нібыта шукаў інфармацыю пра наваполацкую калонію3

За здраду дзяржаве будуць судзіць 68‑гадовага пенсіянера3

Даляр апускаўся ніжэй да 2,8 рубля2

Масква атрымала запрашэнне на саміт G20 у Маямі на найвышэйшым узроўні5

75‑гадовы святар перабягаў васьміпалосную трасу пад Мінскам — і загінуў пад коламі «Фальксвагена»10

Арыштаваныя ў ксяндза Генрыха Акалатовіча старадаўнія іконы вывезлі ў Нацыянальны мастацкі музей і выставілі на аўкцыён4

Бацьку дваіх дзяцей з Нясвіжа асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Гурневіч: Спрабую знайсці прычыну галасаваць за КР, але не знаходжу. З-за паводзін сяброў КР18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы28

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць