Здарэнні1111

Міліцыя папярэджвае: у Мінску адбываюцца спецыфічныя крадзяжы

Мінская міліцыя занепакоеная кватэрнымі крадзяжамі, калі злачынцы пранікаюць у кватэры пад выглядам продажу прадметаў быту або пад іншымі падставамі.

З пачатку года ў Мінску ўчынена 14 такіх крадзяжоў. Схемы здзяйснення такіх злачынстваў маюць некалькі варыяцый, аднак аб'ядноўвае іх адно -- метад падбору аб'екта для крадзяжу.

Ва ўсіх выпадках у дзень здзяйснення злачынстваў жыхарам пад'ездаў, у якіх абкрадаюць кватэры, невядомыя гандляры прапаноўвалі розныя бытавыя дробязі.

Як правіла, смуглявыя жанчыны з цёмным колерам валасоў (магчыма, пафарбаваны ў іншыя колеры) абыходзілі кватэры і прапаноўвалі жыхарам набываць пасцельную бялізну, ручнікі, прадметы жаночай бялізны, посуд па нізкім кошце.

Прычым, як мяркуюць супрацоўнікі крымінальнага вышуку, такі гандаль з'яўляецца толькі прыкрыццём для правядзення г.зв. разведкі па выбары кватэр для крадзяжоў. Самі крадзяжы адбываюцца ў залежнасці ад абставін.

Часам атрымоўваецца ціха выцягнуць з вітальні сумачку, барсетку, кашалёк або верхняе адзенне ў той час, як гаспадары, якія пакінулі незамкнёнымі дзверы, знаходзяцца ў іншым пакоі або на кухні.
Часам дзверы гандляркам адкрывалі старэнькія гараджане, да якіх госці ўмела ўваходзілі ў давер і выкрадалі зберажэнні, сабраныя на чорны дзень. Часам былі такія дзвярныя замкі, якія нескладана было адчыніць нават пілачкай для пазногцяў.

На днях супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Заводскага РУУС у мікрараёне Чыжоўка была затрыманая такая парачка. 29-гадовая і 22-гадовая госці з Магілёўскай вобласці хадзілі па пад'ездах на вуліцы Убарэвіча.
Дзверы адной з кватэр аказаліся незамкнёнымі. Літаральна некалькі хвілін гасцям спатрэбілася, каб знайсці месца, дзе захоўваліся грошы і залатыя рэчы. Гаспадыня ў гэты час адпачывала ў пакоі, яе разбудзіў толькі грукат дзвярэй, калі тыя зачыніліся. Убачыўшы, што здзейснены крадзёж, жанчына адразу патэлефанавала ў міліцыю. Падазраваных удалося хутка затрымаць. У ходзе асабістага дагляду ў іх знайшлі скрадзеныя грошы і залатыя ювелірныя вырабы, а таксама вельмі спецыфічную плоскую шрубоўку.

Пазней было ўстаноўлена дачыненне затрыманых да здзяйснення ў гэты ж дзень яшчэ аднаго крадзяжу на суседняй вуліцы Галадзеда -- там было выкрадзена пяць ювелірных рэчаў.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці7

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі ўжо +30°С

Коля Лукашэнка скончыў універсітэт — ці трапіць ён пад бліжэйшы прызыў у армію ці зможа адкасіць?28

У Беларусі пад Колю Лукашэнку створаць адмысловы цэнтр «спецыяльнасцяў будучыні»25

У Сейм Літвы ўнеслі папраўкі па мігрантах. Як зараз трэба будзе здаваць іспыт па літоўскай13

Зяленскі пракаментаваў удар па заводзе змазачных матэрыялаў ва Уфе1

Добкін: Шмат гавораць, колькі работнікаў ШІ зробіць непатрэбнымі, але ж колькі новых спраў і прац ён дазволіць стварыць?5

Дзяніс з Нясвіжа дзесяць гадоў адпрацаваў на лікёра-гарэлачным заводзе. А знайшоў сябе і найлепш стаў зарабляць як блогер Алкабард13

ФК «Стэнлес» з Пінска перажывае цяжкія часы: следам за кіраўніком клуба памёр менеджар каманды

Трамп зарабіў больш за мільярд даляраў на крыпце за год пасля вяртання на пасаду прэзідэнта11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці7

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць