Расійскі прэм’ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў прызнаўся, што яго не чапляе, калі ў інтэрнэце яго называюць «Дзімон».

«Ёсць рэчы, якія мне не падабаюцца. Гэта зразумела. Але калі мяне ў Інтэрнэце называюць Дзімон, гэта нармальна абсалютна, па-чалавечы. Там жа асяродак такі… Ну што, Дзімон? Мяне так і ў дзяцінстве звалі», — сказаў Мядзведзеў у інтэрв’ю газеце «Комсомольская правда», другая частка якога была апублікавана ў сераду.

Такім чынам Мядзведзеў пракаментаваў выказванне свайго прэс-сакратара Наталлі Цімаковай, якая заявіла ў сакавіку, што ёй не падабаецца нібыта панібрацкія стаўленне блогераў у прэм’ер-міністра.

«Ён вам не „Дзімон“. Ён старшыня ўрада», — сказала тады Цімакова. Мядзведзеў выказаў меркаванне, што Цімакова «абараняла яго як прэс-сакратар».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?