Доўгачаканая перарэгістрацыя «Arche» Міністэрствам інфармацыі дае магчымасць спадзявацца, што ўжо ў чэрвені чытачы будуць трымаць у руках новыя нумары часопіса. У чаканні ж гэтай падзеі рэдакцыя часопіса прапануенабыць па зніжаных цэнах два тоўстыя «ваенныя» нумары «Arche» (кожны каля 700 старонак), якіх на складзе засталося ўжо не так і шмат. Гаворка ідзе пра № 5 за 2010 год і № 7–8 за 2010 год.

У згаданых нумарах надрукаваныя артыкулы аўтарства шэрагу беларускіх і замежных даследчыкаў, у якіх разглядаюцца самыя разнастайныя аспекты Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі. Абодва выданні аздобленыя шматлікімі каляровымі і чорна-белымі ілюстрацыямі, прычым многія фотакарткі публікуюцца ўпершыню. Падрабязней са зместам нумароў можна азнаёміцца тут.

Выданні можна замовіць, даслаўшы электронны ліст на адрас [email protected]. Цана за камплект з двух нумароў — 80 тыс. рублёў + кошт дастаўкі.

Акцыя працягнецца да 5 чэрвеня.

Замаўляючы выданні, у полі «Тэма» трэба пазначыць «Ваенныя нумары 2010 г.», а ў лісце падаць свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозвішча і ініцыялы, і тэлефон для камунікацыі. Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0