Эканоміка1515

На праграму адраджэння вёскі патрацілі $42 млрд замест 35 запланаваных

Новая праграма па стабілізацыі вёскі на 2011—2015 гады абыдзецца дзяржаве ў $25 млрд.

На праграму адраджэння вёскі ў 2005–2010 гадах патрачана 42 млрд. долараў, хоць першапачаткова планавалася 35 млрд. долараў. Пра гэта паведаміў першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка, адкрываючы 5 чэрвеня выставу «Белагра» ў ААТ «Гастэлаўскае».

Сямашка зазначыў, што сельская гаспадарка сёння з’яўляецца экспартна арыентаванай галіной. «У 2012 годзе экспарт прадуктаў сельскай гаспадаркі склаў 5 млрд. долараў. Гэта далося няпроста, у многім дзякуючы шасцігадовай праграме адраджэння вёскі, прынятай у 2005 годзе», — паведаміў Сямашка.

Паводле яго слоў, новая праграма па стабілізацыі вёскі на 2011–2015 гады абыдзецца дзяржаве ў 25 млрд. «Прадпрыемствы набралі шмат крэдытаў, але на суперльготных умовах. Звычайная вытворчасць не мае такіх умоў. Звычайная вытворчасць купляе, напрыклад, метал па сусветнай цане, сельгаспрадпрыемствы куплялі калійныя ўгнаенні па 16–18 долараў за тону пры тым, што сярэдняя цана на сусветным рынку — 434 долары», — зазначыў Сямашка.

Апрача таго, дзяржава субсідзіравала куплю сельгасарганізацыямі тэхнікі. «Але меры падтрымкі зніжаюцца. Сельскай гаспадарцы ўдалося стаць на ногі. Мы закрылі патрэбнасць у сельгастэхніцы, раней мы яе куплялі, а зараз прадаём, летась — на 1,5 млрд. долараў», — сказаў Сямашка. Пры гэтым ён зазначыў, што ў сельгаспрадпрыемстваў сабраліся даўгі. «Трэба думаць паціхеньку, як гэтыя крэдыты вяртаць», — сказаў першы віцэ-прэм’ер.

Каментары15

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На вуліцы Матусевіча ў Мінску побач з дзіцячым садком упаў беспілотнік32

Грамадстваабноўлена32

На вуліцы Матусевіча ў Мінску побач з дзіцячым садком упаў беспілотнік

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай упершыню ўводзіць грашовыя выплаты на дзяцей — 500 даляраў у год за кожнае дзіця да трох гадоў2

У ДТЗ пад Варшавай загінуў беларус1

У Брэсце заўважылі адразу чатырох ліс у адным месцы. Там жа быў і кот2

Неўзабаве маюць з'явіцца новыя банкноты еўра. Яны ўжо выклікалі польска-французскія спрэчкі22

Паліцыя Гданьска пракаментавала самазабойства былога ваяра Ягора Іспянькова1

У Мінску пахавалі Змітра Каспяровіча1

У Брэсце пры саветах яўрэйскія могілкі закаталі пад стадыён. Цяпер там адкрылі першы ў краіне лапідарый. Але хто зруйнаваў могілкі, хаваюць13

Трамп сказаў, што расчараваны ў Пуціне і скарачае тэрмін ультыматуму18

«Гендырэктар не мяняў пароль з 2022 года». Беларускія кіберы расказалі падрабязнасці атакі на серверы «Аэрафлоту»21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вуліцы Матусевіча ў Мінску побач з дзіцячым садком упаў беспілотнік32

Грамадстваабноўлена32

На вуліцы Матусевіча ў Мінску побач з дзіцячым садком упаў беспілотнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць