Грамадства22

Белстат: Сярэднестатыстычны эмігрант — 27-гадовы адукаваны мінчук, а прыезжы — расійскае немаўля

Летась у Беларусь прыехала жыць 18 тысяч чалавек, а з’ехала — амаль 9 тысяч.

Згодна са статыстыкай, у Беларусь штогод прыязджаюць дзясяткі тысяч чалавек. З’язджаюць — удвая-утрая менш. Такі перакос адбываецца за кошт метадалогіі падліку —

калі эмігрант не «выпісваецца» са сваёй кватэры, ён эмігрантам не лічыцца.

Такім чынам, паводле падлікаў Белстата,

летась у краіну прыехала 18040 новых жыхароў.
Найбольшая колькасць з іх асела ў Мінску, на Брэстчыне і Гомельшчыне (па 3100–3200). Адкуль едуць гэтыя «новыя беларусы»?

Найбольш — з Расіі (8 560 чалавек, 47%) і Украіны (2258 чалавек, 13%). Далей ідуць Казахстан і Туркменістан. Раней у тройку першых уваходзіла Літва, аднак цяпер яна адкацілася ніжэй.

Зрэшты, кожны трэці прыезжы — грамадзянін Беларусі. Часцяком гэта студэнты, якія адвучыліся ў замежных ВНУ.

У той жа час з краіны выехала 8 712 чалавек. Кожны чацвёрты ўцякач — мінчук.

Куды яны з’язджаюць? Найбольшая колькасць — у тыя ж Расію (5493 чалавекі, 63%) і Украіну (703 чалавекі, 8%). На далейшых пазіцыях Германія, Ізраіль, Літва, ЗША і Польшча.

Аднак у цэлым міграцыйныя страты (тых, хто з’ехаў, больш чым тых, хто прыехаў) назіраюцца толькі ў дачыненні Ізраіля ды Германіі.

Калі паглядзець на ўзрост імігрантаў, то атрымліваецца неверагодная з’ява.

Кожны шосты чалавек прыезжы… гэта малое дзіця!
Штогод немаўлятаў і малых (0–4 гады) прывозілі па 600 чалавек, а летась — ажно 3 тысячы. Ці не памылка гэта? У Белстаце «Нашай Ніве» пацвердзілі: усё слушна. Прычым такая карціна нібыта фіксуецца па ўсёй краіне.

А з’язджаюць перадусім 25-29-гадовыя беларусы з вышэйшай адукацыяй.

* * *

Дадзеныя аб міграцыі бяруцца з лісткоў прыбыцця і ўбыцця, якія запаўняюцца пры рэгістрацыі ў кватэры ці прыватным доме. Калі замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства пражываюць у Беларусі больш за год, на іх таксама запаўняецца талон міграцыйнага ўліку.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці7

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Усе навіны →
Усе навіны

Інстытут пладаводства прапанаваў усім ахвотным сабраць у садзе чарэшні. Амаль столькі ж, як і на рынку — але калі ў рот, то бясплатна!5

Памілаваныя 32 чалавекі, з якіх як мінімум 28 палітвязняў1

КДК паказаў, як разабраўся ў Круглянскім раёне з разбітай дарогай. Гэта трэба бачыць ФОТЫ8

Беларусы ўсім Threads прапануюць дапамогу пацярпелым жыхарам Леніна, 96

У Германіі разгарэліся спрэчкі вакол планаў зносу нацысцкага бункера пад Берлінам2

Кубак Івуліна перайменавалі ў Кубак Мелказёрава1

«Мне так добра раней ніколі не было». Як жыве беларуская сям’я, у якой жонка аддала нырку мужу1

СБУ атакавала авіябазу «Сакі» ў Крыме8

У мінскім аэрапорце запусцілі тэставанне сэрвісу па самастойнай рэгістрацыі і здачы багажу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці7

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць