Усяго патроху88

Гэты архітэктар праектуе падземныя гарады для самых багатых на выпадак Трэцяй сусветнай вайны

Брытанскі архітэктар і спецыяліст па сістэмах выжывання Філіп Полі праектуе сакрэтныя падземныя комплексы, разлічаныя на гады ізаляванага жыцця пасля глабальнай катастрофы. У інтэрв'ю Daily Mail ён расказаў, хто замаўляе такія праекты і як яны павінны функцыянаваць.

Фота: Philip Pauley / Daily Mail

Для большасці людзей думкі пра канец свету — гэта сюжэт для галівудскага кіно, але для кліентаў Філіпа Полі (Philip Pauley) гэта пытанне стратэгічнага планавання. Полі, заснавальнік кансалтынгавай кампаніі Pauley Interactive і «архітэктар аперацыйнай устойлівасці», які раней кансультаваў ваенна-марскія сілы ЗША і супрацоўнічаў з BAE Systems, цяпер засяродзіўся на праектаванні падземных комплексаў новага пакалення. Яго праца палягае ў стварэнні аўтаномных сістэм замкнёнага цыклу, якія могуць існаваць цалкам ізалявана ад знешняга свету.

Сам Полі сцвярджае, што цікавасць да такіх праектаў імкліва расце.

«Пад зямлёй ідзе вялікая актыўнасць. Для абмежаванай групы асоб працэс рухаецца вельмі хутка», — кажа ён. Паводле яго слоў, сярод заказчыкаў — урады, вайскоўцы і асобы з велізарнымі капіталамі, якія гатовыя плаціць сотні мільёнаў даляраў за будаўніцтва, што вядзецца ў строгай сакрэтнасці.

Фота: philpauley.com

Аднак архітэктар заўважае, што большасць тых, хто будуе бункеры, мысляць недастаткова маштабна.

«Яны адносна невялікія, за выключэннем некалькіх аб'ектаў арміі ЗША, і разлічаны на тое, каб дапамагчы людзям выжыць максімум на працягу трох месяцаў. Я не магу расказаць шмат дэталяў, але пакуль усё застаецца на ўзроўні, калі людзі думаюць катэгорыямі месяцаў, а не гадоў», — кажа ён.

Паводле ацэнак Полі, гэтыя сістэмы пры поўнай загрузцы могуць пратрымацца максімум адзін год — і гэтага, на яго думку, зусім недастаткова, бо пры сур'ёзных катаклізмах, такіх як падзенне буйнога астэроіда ці Трэцяя сусветная вайна, паверхня Зямлі будзе непрыдатнай для жыцця гадамі.

Фота: Philip Pauley / Daily Mail

Акрамя касмічных і ваенных пагроз, архітэктар сур'ёзна занепакоены кліматычнымі зменамі. Ён дапускае сцэнар, пры якім магчымы калапс буйных акіянскіх плыняў. У выніку ў нейкі момант можа разбурыцца ўся харчовая сістэма, і тады «мы атрымаем тут, на Зямлі, нейкае падабенства асяроддзя Марса».

Менавіта таму яго праекты грунтуюцца на прынцыпе замкнёнага цыклу. Такія комплексы павінны заставацца цалкам аўтаномнымі на працягу многіх гадоў і максімальна дакладна імітаваць зямныя прыродныя экасістэмы, самастойна вырабляючы ежу, ачышчаючы паветра, перапрацоўваючы адходы і падтрымліваючы жыццё без паставак звонку.

Архітэктар прызнае, што для гэтага яшчэ патрэбныя значныя тэхналагічныя дасягненні, аднак лічыць, што сучасныя распрацоўкі ўжо паступова набліжаюцца да гэтага ўзроўню.

Фота: Philip Pauley / Daily Mail

Каб звесці да мінімуму псіхалагічныя наступствы шматгадовага жыцця пад зямлёй, Полі праектуе такія комплексы максімальна светлымі і прасторнымі. Паводле яго задумы, у іх павінны быць белыя інтэр'еры, дрэвы і іншая зеляніна, святлодыёднае асвятленне, якое імітуе натуральную змену дня і ночы, а таксама штучныя панарамы, што ствараюць ілюзію выгляду з акна. Плошча такіх комплексаў можа дасягаць памераў ангара для самалётаў, а інтэр'еры ён параўноўвае з прыватнымі самалётамі класа люкс.

Харчаванне таксама будзе адрознівацца ад звычайнага. У бункерах плануюць выкарыстоўваць гідрапонныя і аквапонныя фермы, а таксама вялікія рэзервуары з рыбай.

«Шчыра кажучы, прыйдзецца стаць вегетарыянцамі. Акрамя рыбы, ніякай жывёлы там не будзе», — адзначае Полі і дадае, што значную частку рацыёну жыхароў сховішча, хутчэй за ўсё, складуць бялок з насякомых і мікапратэін, атрыманы з грыбоў.

Нягледзячы на тое, што пакуль такія тэхналогіі даступныя толькі вайскоўцам і звышбагатым людзям, Полі адзначае, што ў будучыні хацеў бы гэта змяніць, і параўноўвае сваю ролю з місіяй біблейскага Ноя.

«Зямля не становіцца больш стабільнай. Мы ўсе ў адной лодцы і бачым, куды ўсё ідзе, таму павінны думаць пра доўгатэрміновыя рашэнні», — кажа ён.

Пры гэтым архітэктар прызнае, што стварыць сховішча для ўсяго чалавецтва нерэальна. Яго мэта больш сціплая — захаваць хаця б невялікую частку людзей.

«Насенне можа дзесяцігоддзямі заставацца ў стане спакою, а калі ўмовы стануць спрыяльнымі, зноў прарасце. Гаворка ідзе пра стварэнне своеасаблівага банка насення чалавецтва на выпадак найгоршых сцэнарыяў», — падсумоўвае ён.

Каментары8

  • Менеджер
    02.07.2026
    Высасывает деньги у богатых
  • карацей - лепшыя прадстаўнікі
    02.07.2026
    прадстаўнікі ўраду, вайскоўцы, звышбагатыя...
    прадстаўнікі ўраду і вайскоўцы - таксама звышбагатыя? што могуць сабе такое дазволіць
  • 11111
    02.07.2026
    Отец Засандалий , слушай, а ты когда ходишь в душ, шляпу из фольги снимаешь или все же нет?

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Самая танная кватэра — 222 тысячы рублёў. МАПІД прапанаваў кватэры ў «Сонечным» для ўсіх ахвотных5

46‑гадовага мінскага псіхолага і бізнэс-трэнера пасадзілі па палітычнай справе2

Прэзідэнт Манголіі, які тры тыдні таму сустракаўся з Лукашэнкам, падаў у адстаўку, абвінавачаны ў карупцыі1

У Германіі малады беларус ушчэнт раскалаціў фуру аб аўтадом пенсіянераў. Кіроўцаў ратавалі з дапамогай верталётаў

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста7

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой5

У Камышавасе завяршыўся пошук цел. У выніку расійскага ўдару там загінулі 72 чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць