Улада4141

Вольга Карач: Я гатовая стаць моцным лідарам

Лідар кампаніі «Наш дом» неадназначна выказалася аб сваім удзеле ў прэзідэнцкіх выбарах.

У суботу 24 жніўня Вольга Карач правяла анлайн-канферэнцыю на канале «Нашага дому» на Ютубе. Больш за гадзіну яна адказвала на розныя пытанні: ад магчымага ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах да легалізацыі прастытуцыі («Бліжэйшым часам гэта немагчыма»). На ўсе пытанні адказвала па-расейску.

Шмат увагі было надзелена кампаніі «Еўрарамонт», што абвясціў «Наш дом». Карач падкрэсліла, што гэта грамадзянская, а не палітычная кампанія. «Мы не ставім палітычных мэтаў», — сказала Вольга.

Карач паспрабавала абвергнуць чуткі, што яна цяпер не жыве ў Беларусі, а за мяжой. «Я ў Вільні не жыву, і мяне тут ніхто не ўтрымлівае. У нас ёсць офіс у Вільні, толькі таму, што некаторыя рэчы нельга рабіць у Беларусі, бо будзе побач шмат міліцыі і спецслужб. Я не пражываю на тэрыторыі замежнай дзяржавы».

На пытанне, хто каманда кампаніі «Наш дом» Вольга Карач адказала, што «гэта нераўнадушныя людзі». Потым пералічыла прозвішчы Шчукіна, Левінава, Аксёнава, Петрушэнкі.

Адносна размяшчэння расейскай вайсковай базы на тэрыторыі Беларусі быў наступны адказ: «Магчыма быць незалежным, толькі, калі незалежны эканамічна. Трэба быць чэснымі, што сёння Беларусь эканамічна залежыць ад Расіі.

Калі падымаем пытанне пра вайсковыя базы, то гэта пытанне друснае. Першаснае, як зрабіць, каб беларуская эканоміка стала самастойнай. Сёння Беларусь, як адзін вядомы прадмет у палонцы, то нас прыбівае да Еўрасаюза, то — да Расіі.
Нам трэба выпрацаваць адзінае бачанне, адзіную сістэму. Каб не было так, што сёння выганяем, заўтра — вяртаем, паслязаўтра — зноў выганяем».

Адносна сваіх прэзідэнцкіх амбіцый Вольга паспрабавала сысці ад адказу.

«Яшчэ 2013 год, а не 2015-ы. Усё вельмі залежыць ад жадання беларускага народа і падтрымкі народа. Усё, што мы робім гэта не для прэзідэнцкай кампаніі. „Еўрарамонт“ не пачатак прэзідэнцкай кампаніі».

«Калі б я захацела зарабіць, то з’ехала б у Еўрасаюз ці Расію. У мяне ёсць пэўныя ідэі, якія б я хацела рэалізаваць у жыцці. Мне важна, што будзе з Беларуссю праз 100 гадоў.

Сёння сітуацыя такая, што праз 100 гадоў не застанецца ніводнага прадстаўніка беларускай нацыі. А мне хацелася, каб праз 100 гадоў, калі нас не будзе ў жывых, Беларусь была багатай, паважанай дзяржавай. Я хачу, каб такая праграма была створаная. Я не хачу жыць дзеля шмотак, ці машын. Гэта проста нецікава. Давайце падумаем, што застанецца пасля нас», сказала Вольга.

Напрыканцы анлайна прыйшла наступнае пытанне: «Большасць насельніцтва нашай краіны не здольная дзейнічаць і мысліць самастойна. Каб іх аб’яднаць патрэбны моцны лідар. Ці гатовыя вы ім стаць?»

«Так, гатовая», — быў адказ.

Карач яшчэ прапанавалі памарыць, якія першыя крокі яна зрабіла, каб стала прэзідэнтам: «1. Эканамічную рэформу (прычым не ўдавалася асабліва ў падрабязнасці, у чым яна будзе заключацца) 2. Забеспячэнне свабоды слова 3. Змены ў выбарчым заканадаўстве».

Каментары41

Цяпер чытаюць

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці7

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Усе навіны →
Усе навіны

«Нам сказалі: вызваліць стайні да 1 ліпеня». Чым скончыўся канфлікт вакол коней у Ратамцы4

Інстытут пладаводства прапанаваў усім ахвотным сабраць у садзе чарэшні. Амаль столькі ж, як і на рынку — але калі ў рот, то бясплатна!5

Памілаваныя 32 чалавекі, з якіх як мінімум 28 палітвязняў1

КДК паказаў, як разабраўся ў Круглянскім раёне з разбітай дарогай. Гэта трэба бачыць ФОТЫ8

Беларусы ўсім Threads прапануюць дапамогу пацярпелым жыхарам Леніна, 96

У Германіі разгарэліся спрэчкі вакол планаў зносу нацысцкага бункера пад Берлінам2

Кубак Івуліна перайменавалі ў Кубак Мелказёрава1

«Мне так добра раней ніколі не было». Як жыве беларуская сям’я, у якой жонка аддала нырку мужу1

СБУ атакавала авіябазу «Сакі» ў Крыме8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці7

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць