Квіткоў няма ні на 29, ні 30 лістапада, да якіх яшчэ паўтара месяца. Гэта пры тым, што квіткі на цягнікі на 29 лістапада паступілі ў продаж учора (за 45 дзён), на 30 лістапада — сёння раніцай.

Канцэрт «Ляпісаў» адбудзецца 30 лістапада ў «Сімэнс-Арэне» і пачнецца а 19-й. Там будзе прэзентаваны альбом «Грай».

На цягнікі 29 лістапада (пятніца) квіткоў няма зусім, паведамляе сайт Беларускай чыгункі, нават на даражэйшыя расійскія.

Засталіся толькі 17 квіткоў на цягнік Мінск — Вільня 30 лістапада, які прыбывае ў літоўскую сталіцу ў 20:20. Улічваючы, што патрэбна па прыездзе ў Вільню прайсці памежны кантроль, то можна хіба паспець да самага фіналу канцэрту.

Ёсць аднак квіткі на чацвер 28 лістапада, г.зн. за два дні да канцэрту.

Квіткі на канцэрт «Ляпісаў» у Вільні таксама ўсе прададзеныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?