У суботу, 11 студзеня, у Беларускім грамадскім цэнтры Таронта (Канада) адбылася калядная ялінка, арганізаваная Згуртаваннем беларусаў Канады і фолк-гуртом «Яваровы людзі».

Маленькіх гледачоў і іх бацькоў чакаў інтэрактыўны спектакль «Дамок», пастаўлены пад кіраўніцтвам Ірыны Тоўсцік. Потым у беларускі цэнтр завіталі Дзед Мароз са Снягуркай (Аляксей Парэцкі і Саша Саленік), а таксама вясёлыя каляднікі (калядную праграму рыхтавала Юля Бяроза).

Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем гулялі з каляднікамі ў гульні, а потым расказвалі Дзеду Марозу вершыкі і вадзілі карагоды вакол ялінкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?