На публіку Віктар Януковіч быў палымяна праваслаўным. Але пры гэтым у яго шмат гадоў была грамадзянская жонка — Любоў Паляжай — ураджэнка Енакіева (Данецкая вобласць).

Гэтая жанчына — родная сястра кухаркі Януковіча.

Пра гэта ў сваім Facebook паведаміў журналіст Сяргей Лешчанка.

«Добра, раз рэвалюцыянеры пабывалі ў Хонцы і ўсе пабачылі, то час назваць рэчы сваімі імёнамі. Такім чынам, перад вамі грамадзянская жонка былога ўкраінскага лідара Віктара Януковіча — ураджэнка Енакіева Любоў Паляжай, — піша Лешчанка. — Яна родная сястра яго кухаркі Надзеі Марынцавай, пра якую мы пісалі, калі расследавалі дзіўны склад пасажыраў чартара Януковіча ў Давос.

Януковіч і Паляжай ўжо шмат гадоў разам, пры гэтым Януковіч афіцыйна не разведзены са сваёй Людмілай», — напісаў Лешчанка.

Людміла Януковіч заставалася пражываць у Данецкай вобласці.

Як і большасць прэзідэнтаў на постсавецкай прасторы, Віктар Януковіч трымаў сваё прыватнае жыццё за заслонай сакрэтнасці. Пры гэтым ён прыўлашчваў дзяржаўныя сродкі мільярдамі і знішчаў палітычных праціўнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0