У Лідзе сябры партыі БНФ з Ліды і Бярозаўкі 25 сакавіка традыцыйна ўшаноўвалі памяць змагароў за незалежнасць Бацькаўшчыны.

А 15-й гадзіне былі ўскладзеныя вянкі і запаленыя знічы на магілах пахаваных тут актывістаў Беларускай незалежніцкай партыі Юльяна Саковіча і яго паплечнікаў, што былі забітыя АКоўцамі ў 1943-м годзе. Пасля таго, як былі разгорнутыя сцягі, удзельнікі акцыі былі спыненыя асобамі ў цывільным, якія да гэтага часу «гулялі непадалёк». Адзін з іх паказаў пасведчанне начальніка Лідскага аддзела дэпартамента аховы МУС, яшчэ двух удзельнікі акцыі апазналі як супрацоўнікаў Лідскага аддзела КДБ.

Прадстаўнікі сілавых структураў спынілі мерапрыемства, заявіўшы, што гэта «палітычная акцыя», хаця патлумачыць, што такое палітычная акцыя з юрыдычнага пункту гледжання — не змаглі.

Пасьля перапісу пашпартных дадзеных ўдзельнікаў мерапрыемства папярэдзілі, што далейшыя дзеяньні з выкарыстаньнем сымболікі будуць расцэненыя як парушэньне грамадзкага парадку.

Наступным пунктам праграмы Дня Волі было мястэчка Воранава, дзе знаходзіцца магіла Цыпрыяна Кандратовіча — Вайсковага Міністра БНР. Там удзельнікі акцыі таксама ўсклалі вянок з бел-чырвон-белай стужкай і запалілі памятны зьніч.

Мерапрыемства таксама адбывалася пад разгорнутым сьцягам, што было зафіксавана «назіральнікамі», якія сядзелі ў аўтамабілі «Фальксваген-Гольф», з якога сістэматэчна былі заўважныя ўспышкі фотакамеры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?