На час правядзення чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску арганізуюцца спецыяльныя маршруты грамадскага транспарту, паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве «Мінсктранс». 

Будуць працаваць спецмаршруты камунальнага пасажырскага транспарту з 9 па 25 мая для абслугоўвання МКСК «Мінск-Арэна»: аўтобусныя — №1С ст. м. «Няміга» — «Мінск-Арэна», інтэрвал пяць хвілін; №911С АВ «Цэнтральны» — «Мінск-Арэна», інтэрвал 15 хвілін; №912С АВ «Цэнтральны» — Студэнцкая вёска, інтэрвал 15 хвілін; №919С Студэнцкая вёска — «Мінск-Арэна», інтэрвал пяць хвілін; тралейбусны — №10Д ст. м. «Пушкінская» — «Мінск-Арэна», інтэрвал шэсць хвілін. 

Арганізуецца праца спецыяльных маршрутаў камунальнага пасажырскага транспарту з 9 па 22 мая для абслугоўвання МКРСК «Чыжоўка-Арэна»: аўтобусныя — №913С АВ «Цэнтральны» — «Чыжоўка-Арэна», інтэрвал 15 хвілін; №914С «Мінск-Арэна» — «Чыжоўка-Арэна», інтэрвал 20 хвілін; №920С Студэнцкая вёска — «Чыжоўка-Арэна», інтэрвал 10 хвілін; №951С п. п. Лошыца — «Чыжоўка-Арэна», паводле раскладу, узгодненага з рухам электрацягнікоў гарадскіх ліній; тралейбусны — №926 ст. м. «Аўтазаводская» — «Чыжоўка-Арэна», інтэрвал пяць хвілін. 

З 8 па 25 мая з 6.00 да 24.00 арганізуецца праца прыгараднага экспрэснага маршруту №916Э нацыянальны аэрапорт Мінск — АВ «Цэнтральны — Студэнцкая вёска. 

З 9 па 25 мая да 1.00 працягваецца час працы тралейбусных маршрутаў №13, 28

На час фінальных матчаў з 22 па 25 мая да 3.00 працягвацца час працы аўтобуснага маршруту №100.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?