Грамадства77

Спецдакладчык ААН: У Беларусі сістэматычна парушаюцца ўсе правы чалавека

Выступаючы сёння ў Жэневе на 26-й сесіі Рады па правах чалавека (РПЧ) ААН, спецдакладчык па сітуацыі ў Беларусі РПЧ Міклаш Харашці заявіў пра «сістэматычны характар сур'ёзных парушэнняў усіх правоў чалавека ў Беларусі».

Спецдакладчык адзначыў, што

беларускі парламент з'яўляецца адзіным у Еўропе заканадаўчым органам, дзе не прадстаўлена апазіцыя.

Акрамя таго, па словах Харашці,

Беларусь - адзіная ў Еўропе краіна, якая працягвае прыводзіць у выкананне смяротныя прысуды.

«У красавіку дзве новыя пакаранні былі сакрэтна прыведзены ў выкананне. Самім асуджаным да смяротнага пакарання, іх сваякам і адвакатам не паведамляецца ні пра запланаваную дату пакарання смерцю, ні пра месца пахавання цела», - канстатаваў спецдакладчык.

Ён звярнуў увагу на ўзмацненне рэпрэсій у Беларусі да і падчас правядзення ў Мінску чэмпіянату свету па хакеі.

Харашці заявіў, што ў яго мала надзей на паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і пасля прэзідэнцкіх выбараў 2015 года.

«Хранічнае абмежаванне правоў чалавека апошнія 15 гадоў прыводзіла да паўтарэння гвалту, як правіла, у перыяд выбараў і аб'яўлення iх перадвызначаных вынікаў, -

адзначыў спецдакладчык. - У часе апошняй мясцовай выбарчай кампаніі ў сакавіку 2014 года ў праве выбару грамадзянам было на практыцы адмоўлена, бо 88% выбарчых акругаў былі безальтэрнатыўнымі».

Прадстаўнікі ЗША і ЕС падтрымалі высновы Харашці, заклікаўшы ўлады Беларусі супрацоўнічаць са спецдакладчыкам і ўпусціць яго ў краіну. Яны таксама запатрабавалі неадкладнага вызвалення і рэабілітацыі ўсіх беларускіх палітвязняў, паведамляе www.untribune.com.

Акрамя таго, ЕС і ЗША выступілі за працяг мандата спецдакладчыка па Беларусі - гэта вынікае з тэкстаў выступленняў прадстаўнікоў Еўрасаюза і Злучаных Штатаў Амерыкі, размешчаных на сайце Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў і місіі ЗША пры органах ААН у Жэневе адпаведна.

Нагадаем,

афіцыйны Мінск працягвае адмаўляцца супрацоўнічаць з Міклашам Харашці.

Як паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі беларускага МЗС Юрый Амбразевіч на брыфінгу ў лютым, Беларусь у бліжэйшы час мае намер пацвердзіць запрашэнне наведаць краіну для шэрагу спецдакладчыкаў Рады ААН па правах чалавека (РПЧ) - па свабодзе СМІ, свабодзе рэлігіі, свабодзе суддзяў, па гандлі людзьмі і дзіцячай парнаграфіі, па правах мігрантаў, па гвалце ў адносінах да жанчын.

Што тычыцца Харашці, дык Амбразевіч заявіў: «Мы не лічым, што ён можа ці здольны весці канструктыўны дыялог з урадам Беларусі ў сілу спецыфічных асобасных якасцяў і перадгісторыі пытання». Прадстаўнік МЗС нагадаў, што ўстанова пасады спецдакладчыка па сітуацыі ў Беларусі «ажыццяўлялася без згоды з беларускім урадам».

Каментары7

Цяпер чытаюць

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава6

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Усе навіны →
Усе навіны

Ртутны тэрмометр прабыў у целе жанчыны восем гадоў. Неймаверная гісторыя ва Украіне1

Месі стаў футбалістам-мільярдэрам — як Раналду

Навукоўцы разгадалі адзін з галоўных сакрэтаў Вялікай піраміды — як яна здолела выстаяць падчас землятрусаў6

Трамп падоўжыў яшчэ на год санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі12

Зяленскі праінфармаваў еўрапейскіх лідараў пра расійскія планы адносна Беларусі5

Трамп вызначыўся, хто будзе новым кіраўніком амерыканскай разведкі

Беларуска злётала на Мальдывы і вярнулася з запазычанасцю амаль 18 000 рублёў8

Лаўроў угледзеў у Азіі фармаванне мясцовага НАТА і ўжо загадзя яго баіцца4

У беларускія вёскі пачнуць ездзіць фургоны самаабслугоўвання

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава6

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць