З-за падрыву невядомымі ў другой палове дня 22 чэрвеня каляіны на ўчастку Ілавайск — Куцейнікава Данецкай чыгункі зменены маршрут пасажырскіх цягнікоў, паведамляе Дзяржаўная адміністрацыя чыгуначнага транспарту Украіны.

«На момант выбуху на перагоне знаходзіўся грузавы цягнік № 2921 з грузам (агаркі калчаданныя). У выніку выбуху сышлі з рэек 14 вагонаў. Паводле аператыўнай інфармацыі, лакаматыўная брыгада не пацярпела. Страты грузу няма. Абставіны інцыдэнту высвятляюцца, аб ім паведамлена ўсім датычным службам», — гаворыцца ў паведамленні.

У сувязі з перапынкам руху на ўчастку Ілавайск — Куцейнікава зменены маршрут пасажырскіх цягнікоў праз станцыі Харкаў — Куп'янск — Таполя — Валуйкі: № 390/389 Мінск — Анапа — Мінск, № 46/45 Мінск — Мінеральные Воды — Мінск, № 302/301 Мінск — Адлер — Мінск.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?