Вярхоўны суд Малайзіі ў панядзелак вынес рашэнне, якое дазваляе ўжываць слова «Алах» толькі мусульманам.

The Malay Mail

The Malay Mail

Рашэнне Вярхоўнага суда тычылася апеляцыі каталіцкага выдання The Herald на забарону выданню выкарыстоўваць слова «Алах».

За адпаведнае рашэнне прагаласавалі чацвёра суддзяў, супраць - трое.

The Herald вядзе цяжбу з 2007 года, калі мясцовае Міністэрства ўнутраных спраў забараніла выданню ўжываць слова «Алах» на старонках газеты.

У 2009 годзе Вярхоўны суд прызнаў забарону незаконнай, але апеляцыйны суд адмяніў гэтае рашэнне і пастанавіў, што хрысціяне не могуць ужываць слова «Алах», бо яно не мае дачынення да іх рэлігіі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?