Форвард футбольнай зборнай Уругвая Луіс Суарэс выбачыўся перад італьянцам Джорджа К'еліні за ўкус, які каштаваў Суарэсу дыскваліфікацыі на дзевяць матчаў.

27-гадовы футбаліст таксама адхілены ад футбола на чатыры месяцы за тое, што ўкусіў абаронцу зборнай Італіі падчас матчу Кубка свету.

«Праўда такая, што мой калега Джорджа К'еліні фізічна пацярпеў ад майго ўкусу ў сутыкненні са мной», — заявіў футбаліст.

Раней Суарэс казаў, што страціў раўнавагу і не кусаў К'еліні.

«Я шкадую аб тым, што адбылося, — дадаў Суарэс. — Я прыношу прабачэнні Джорджа К'еліні і ўсёй футбольнай сям'і. Я клянуся, што такіх інцыдэнтаў больш ніколі не будзе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?