Здарылася гэта ў другім тайме матча Нямеччына—Аргенціна, які прайшоў на стадыёне «Маракана» ў Рыё-дэ-Жанейра.
Гэты эпізод не патрапіў у тэлетрансляцыю. Як піша брытанская газета Daily Mirror, заўзятар у аранжавых бутсах і сініх гетрах падбег да нямецкага футбаліста Хеведэса і спрабаваў яго… пацалаваць.
У гэты момант яго і схапілі ахоўнікі. Дарэчы, на грудзях у расіяніна было напісана «прыроджаны пранкстар (жартаўнік)».
Хуліганам аказаўся вядомы відэаблогер Віталь Здаравецкі. Апошнім часам расіянін жыве ў ЗША.
0
0
0
0
0
0