Здарэнні1414

Мінчук выкрыў расійскіх «лахатроншчыкаў» ВІДЭА

У інтэрнэце з'явілася відэа, знятае 5 жніўня на паркоўцы будаўнічага гіпермаркета «Мацярык». У ім паказана, як мінчанін паспрабаваў пагутарыць з «лахатроншчыкамі».

Спачатку ў кадры з'яўляецца сумніўнага выгляду чалавек, які спрабуе прадаць аўтару відэа нібыта планшэт Samsung, набыты ў Варонежы. На самай справе девайс апынуўся кітайскай падробкай, што аўтар відэа адразу зразумеў. Пачуць у кадры цану, якую папрасіў «прадавец», на жаль, не ўдалося. Аператар просіць паказаць планшэт ў камеру, аднак «прадавец» уцякае, забраўшы з сабой гаджэт.

«Дай угадаю! Кітай, 30 даляраў па закупцы, а то і 15!» — кажа мінчанін за кадрам. «Прадавец» хавае планшэт у пакет і спрабуе сысці, паўтараючы, што мінчук «ненармальны».

«Хто вам гэтыя планшэты пастаўляе?», - пытаецца мінчанін і чуе ў адказ: «Магазін!» «Які магазін?» - «Звычайны!». «Горад Варонеж, «Еўрасець»? Пакажыце ваш чэк!» — працягвае насядаць аператар, і тут у кадры з'яўляецца каўказец, які прымушае выключыць камеру, пагражаючы аўтару відэа. «Гэта значыць, вы наймаеце вось такіх людзей, так? Адкуль прыехалі? » — пытаецца мінчанін. «Ты сабе праблем хочаш? Я зараз некуды пазваню!» — кажа каўказец. Мінчук не губляецца: «У мяне таксама ёсць тэлефон! 102, хочаш, следчаму пазваню?» На гэтым відэа абрываецца. У каментары пад відэа яго аўтар паведаміў, што «прадаўцы» селі ў «Ладу» з расійскімі нумарамі 123-га рэгіёна (Краснадарскі край) і з'ехалі з паркоўкі.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы15

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заклікаў Расію і Кітай да здзелкі па дэнуклеарызацыі2

Што з выездам з Беларусі ў ЕС гэтым летам?

Дзяржканалы поўняцца абвінавачваннямі на адрас Украіны. Ніводзін дзяржканал не апублікаваў каментары ўкраінцаў. Рэакцыі Лукашэнкі дагэтуль няма30

Украінскі амбудсмен пасля трагедыі ў Бранскай вобласці звязаўся з Беларуссю5

Апублікавалі новы рэйтынг найбольш папулярных гісторыка-архітэктурных помнікаў Беларусі5

Пацярпелых у Бранскай вобласці перавязуць у Беларусь1

РНБА Украіны: Правакацыя нікчэмная і мае ўсе прыкметы скаардынаванай аперацыі без якіх-небудзь фактычных доказаў15

У Брэсце паставілі скульптуру «Сцяг над рэйхстагам» ФОТАФАКТ22

З'явіўся поўны тэкст меркаванага амерыканска-іранскага мемарандума аб спыненні вайны ў Іране5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы15

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць