Аўто

Станцыя экспрэс-зарадкі для электрамабіляў адкрыецца на выездзе з Мінска

Першую ў Беларусі станцыю экспрэс-зарадкі для электрамабіляў адкрыюць 9 кастрычніка на выездзе з Мінска (лагойскі напрамак), паведамілі арганізатары мерапрыемства.

Станцыя экспрэс-зарадкі дасць магчымасць зарадзіць акумулятар электрамабіля ўсяго за 30 мінут, што ў 12 разоў перавысіць магчымасці некалькіх станцый, што знаходзяцца ў Мінску. Новы ўніверсальны комплекс экспрэс-зарадкі адпавядае стандарту CHAdeMO. Гэта стандарт хуткай зарадкі батарэі электратранспарту пастаянным токам праз спецыяльны раздым, які распрацаваны спецыяльна для электрамабіляў масавай вытворчасці. Магутнасць зарадкі складае 50 кВт.

Паводле слоў арганізатараў, рашэнне адкрыць экспрэс-станцыю на выездзе з Мінска, побач з буйным гандлёвым цэнтрам, было прынята з улікам станоўчага замежнага вопыту. Ва ўсім свеце пункты зарадкі ўстанаўліваюцца ў месцах з найбольшай колькасцю людзей, а адпаведна і аўтамабіляў: побач з гандлёва-забаўляльнымі цэнтрамі, спартыўнымі збудаваннямі, адміністрацыйнымі будынкамі, цэнтральнымі плошчамі, а таксама на дарогах і магістралях з інтэнсіўным трафікам. «У Беларусі ўжо ёсць некалькі аўтамабіляў, якія запраўляюцца электрычнасцю. Мы ўпэўнены, што з'яўленне ў рэспубліцы сучаснага комплексу экспрэс-зарадкі павялічыць попыт у беларусаў на «зялёныя» аўтакары», — расказалі арганізатары.

У лік электракараў масавай вытворчасці, якія змогуць зарадзіцца на экспрэс-станцыі без дадатковага абсталявання, уваходзяць Kia Soul EV, Nissan e-NV200, Mitsubishi Outlander PHEV, Peugeot Partner, Mitsubishi Minicab-MiEV Truck, Honda Fit EV, Mazda Demio EV, Mitsubishi Minicab-MiEV, Citroen Berlingo, Nissan Leaf, Citroen C-Zero, Peugeot iON, Mitsubishi i-MiEV, Toyota eQ, Subaru Plug-in Stella, BD Otomotive eFiorino, BD Otomotive eTrafic Panel Van, BD Otomotive eKangoo Passenger. Эксклюзіўныя электрамабілі, а таксама тыя, што выпускаюцца абмежаванымі серыямі з прычыны сваёй дарагоўлі і ў сувязі з гэтым недаступнасці для пакупніка з сярэднім дастаткам, напрыклад Tesla Model S, змогуць зарадзіцца толькі пры наяўнасці спецыяльных пераходных раздымаў CHAdeMO.

Каментары

Цяпер чытаюць

Загінуў былы палітвязень Аляксей Ляўкевіч. Яго вызвалілі тры месяцы таму пасля візіту Коўла1

Загінуў былы палітвязень Аляксей Ляўкевіч. Яго вызвалілі тры месяцы таму пасля візіту Коўла

Усе навіны →
Усе навіны

Папулярны расійскі святар пасмяяўся з беларусаў22

Расія чатыры гады біла па ўкраінскіх ЦЭЦ і НПЗ, а цяпер называе ўкраінскія ўдары па іх «тэрарызмам»16

«Белджы» ўвайшоў у топ-5 расійскага аўтарынку

У Ніжні Ноўгарад з Мінска адкрыўся прамы авіярэйс2

Ціханоўская прыехала на хутар да былых палітвязняў7

Расійскія ваенкары назвалі Канстанцінаўку «другім Купянскам», а ўкраінскія вайскоўцы зладзілі ў горадзе флэшмоб2

Беларусь нарасціла пастаўкі бензіну ў Расію да гістарычнага максімуму. Гэта можа паставіць беларускія НПЗ пад удар Украіны49

У якім выпадку Кіеў будзе лічыць, што мае права нанесці ўдар па беларускіх НПЗ? Украінскі эксперт назваў галоўную ўмову32

Два легкавікі лоб у лоб сутыкнуліся каля Лагазы ў Лагойскім раёне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў былы палітвязень Аляксей Ляўкевіч. Яго вызвалілі тры месяцы таму пасля візіту Коўла1

Загінуў былы палітвязень Аляксей Ляўкевіч. Яго вызвалілі тры месяцы таму пасля візіту Коўла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць