Грамадства77

Ціханоўская прыехала на хутар да былых палітвязняў

Сяргей Гунь і Наталля Цюлюпава атабарылася на Падляшшы, усяго за 6 км ад беларускай мяжы. Там яны ўзяліся за аднаўленне занядбанай сядзібы, каб стварыць месца сілы і сустрэч.

Святлана Ціханоўская (справа) на хутары ў Сяргея Гуня і Наталлі Цюлюпавай. Тут і далей — фота з ТГ-канала Святланы Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская разам з Паўлам Латушкам ды іншымі беларусамі Варшавы наведала хутар ля беларускай мяжы, які набылі былы палітвязень Сяргей Гунь і Наталля Цюлюпава.

Святлана Ціханоўская на хутары ў Сяргея Гуня і Наталлі Цюлюпавай. Тут і далей — фота з ТГ-канала Святланы Ціханоўскай

Пасля вызвалення Сяргея з беларускай турмы пара атабарылася на Падляшшы, усяго за 6 км ад беларускай мяжы.

Там яны ўзяліся за аднаўленне занядбанай хаты, каб стварыць месца сілы і сустрэч для свабодных беларусаў. 

Святлана Ціханоўская на хутары ў Сяргея Гуня і Наталлі Цюлюпавай. Тут і далей — фота з ТГ-канала Святланы Ціханоўскай

На свята Купалля тут сабралася больш за 50 чалавек.

Разам з удзельнікамі Святлана Ціханоўская пляла купальскія вянкі, вадзіла карагоды і спявала беларускія песні.

«Адзначыць Купалле на хутары з такой сімвалічнай назвай «Мроя» — гэта як вярнуцца ў дзяцінства, дзе кожнае свята было напоўнена сапраўдным чараўніцтвам. Тое, што зрабілі тут і працягваюць рабіць Сяргей і Наталля, захапляе. Яны ператварылі закінутае месца ў сапраўдны астравок беларускасці», — кажа Святлана Ціханоўская.

«Калі мы разам плялі вянкі, збіралі чарніцы, спявалі нашы песні і вадзілі карагоды, я ў чарговы раз адчула: Беларусь жыве ўнутры кожнага з нас».

«Дзякуй кожнаму і кожнай, хто быў у гэты дзень побач, і асабліва гаспадарам «Мроі» — за беларускае месца ў Польшчы, дзе мы можам быць разам», — напісала Святлана Ціханоўская.

Сяргей Гунь — былы муж спявачкі Ганны Благавай, якая стала зоркай праўладных канцэртаў. Благаву прызначылі пераможцай «Песні года» з песняй, напісанай на словы нявесткі Аляксандра Лукашэнкі Ганны Сялук. Разам з Сялук яны напісалі і «Гімн мінскай міліцыі».

Сяргей Гунь і Ганна Благава. Фота: скрын відэа chestnok_live / YouTube; annablagova / Instagram

Пара развялася яшчэ да пратэстаў 2020 года, у якіх Сяргей Гунь удзельнічаў. Пазней ён быў затрыманы і атрымаў 2,5 года пазбаўлення волі. Тэрмін адбываў у калоніі «Віцьба».

Каментары7

  • Она зрынае рэжым?
    05.07.2026
    0101, ахахаха
  • 0101
    05.07.2026
    Она зрынае рэжым? , Не. Гэта ты
  • Абышто
    05.07.2026
    Гунь — чалавек сістэмы. Усё жыццё, да 20-га года, актыўна падтрымліваў дыктатара. Яго жонка — дзейная супрацоўніца МУС, сяброўка Селухі — нявесткі Лукашэнкі. Гэты нахабны, хітры прыстасаванец. Яшчэ і грошай сабраў усюды, дзе мог. Калі па беларускіх фондах, зборах і г.д. прайшоўся і забраў усё, што мог — адкрыў збор на польскім рэсурсе. Чалавек арганізоўваў святы лукашыстаў, жонка выконвае песні Селухі, працуе ў міліцыі, у іх ёсць агульнае дзіця. Вы хочаце сказаць, што яму так проста далі з’ехаць? І ён проста так, без мыла, усюды ўлазіць зараз? Спачатку серыял Белсат будзе знімаць, цяпер, вось, Ціханоўская наведала — гэта проста дно! Людзі, якія дзесяцігоддзямі змагаліся з дыктатурай, людзі, па якіх рэпрэсіі прайшліся катком і пазбавілі ўсяго — гніюць у калоніях, жывуць у страху ў Беларусі, выжываюць у эміграцыі, і такое вось Г, якое служыла рэжыму (працягвае служыць), прычым вельмі актыўна — сваёй калгаснай, вясковай нахабнасцю і хітрасцю ўрываецца ў медыяную дэмакратычную прастору. Так нельга. А потым здзіўляюцца, чаму то там, то там — агенты. А таму. Адкрыйце вочы і паглядзіце, каму вы робіце паслугу і каго і куды пускаеце. Фу( Проста ганьба. Гнаць гэтага лукашыста абасцанымі анучамі.

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі6

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

У Архангельскай вобласці абрынуўся пралёт вельмі важнага чыгуначнага моста. Па ім якраз ішоў грузавы цягнік7

У Гомелі судзілі падлеткаў-закладчыкаў, якія падчас суда трымаліся за рукі і ўсміхаліся4

«Я ўбачыла жанчыну нестандартнай прыгажосці». Ганна Бонд заступілася за «быхаўскую Мадонну»22

У маскоўскім інстытуце, якім кіруе сябар Пуціна, сабралі пажылых малпаў для стварэння «эліксіру даўгалецця»13

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт11

Беларуска расказала, як «памерла» праз уласную няўважлівасць

У Добрушскім раёне мужчына злавіў таўсталобіка вагой амаль 30 кілаграмаў ФОТАФАКТ

У гераічнага сабакі Патрона з'явіліся нашчадкі ФОТАФАКТ2

Кіркевіч пра «Быхаўскую мадонну»: Ціхі бяздумны погляд у нікуды — скульптар злавіў стан душы лукашэнкаўскай Беларусі20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі6

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць