Грамадства1616

«З абодвух слоў — два міма». Слуцкая шаўрмячная засмуціла беларусаў памылкамі ў беларускамоўнай рэкламе

Папулярызацыя беларускай мовы сярод брэндаў стала трэндам. Аднак часам атрымліваецца няўдала. На адну з такіх рэклам звярнула ўвагу карыстальніца Threads Аляксандра.

Чарговы інцыдэнт здарыўся ў Слуцку. Шаўрмячная «Барсук» зрабіла свой банер з надпісам «Рыхтуем з каханнем».

З пункту гледжання беларускай нормы, у кароткім слогане дапушчана дзве памылкі.

Ежу гатуюць, а не рыхтуюць. І «каханне» ў беларускай мове мае вузкую семантычную сферу — слова пазначае глыбокія рамантычныя пачуцці паміж партнёрамі. А вось слова «любоў» з’яўляецца ўніверсальным для выяўлення станоўчых эмоцый — «любоў да працы», «любоў да радзімы», «гатаваць з любоўю».

У каментарах чытачы абураныя тым, што ўладальнікі бізнэсу так неахайна падышлі да сваёй жа рэкламы.

  • «З абодвух слоў — два міма».
  • «Гэта як «вавёркі» ў складзе прадуктаў».
  • «Ахвяры гугл-перакладчыка».

Але частка чытачоў усё ж адзначыла, што сам факт звароту бізнэсу да беларускай мовы — гэта пазітыўная тэндэнцыя, нават калі яна патрабуе працы над памылкамі.

«Ну хоць так. Хоць няправільна, але на мове», — адзначаюць адны карыстальнікі, заклікаючы быць больш лаяльнымі.

«Яны хаця б стараюцца», — дадаюць іншыя.

Каментары16

  • Праўда
    06.07.2026
    Яны хаця б стараюцца. Падбадзёрвайце іх, не ганьбіце. Прынамсі, гэта не па-расейску.
  • Filipp
    06.07.2026
    "І «каханне» ў беларускай мове мае вузкую семантычную сферу — слова пазначае глыбокія рамантычныя пачуцці паміж партнёрамі."©
    Не зусім рамантычныя, хутчэй эратычныя пачуцці.
  • Вынікі беларушчыны
    06.07.2026
    Вось вам і вынік, вашае беларушчыны.

Цяпер чытаюць

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя12

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя

Усе навіны →
Усе навіны

У Швецыі левыя партыі атрымалі большасць на выбарах, прэм’ер пайшоў у адстаўку5

Прэм'ер Канады прывітаў збліжэнне з Еўрасаюзам, але акрэсліў межы членства4

На тэрыторыі Беларусі выявілі чатыры рэтранслятары для расійскіх дронаў24

Кітай папрасіў Іран стрымаць еменскіх хусітаў1

Пасля Літвы Джон Коўл наведаў і Латвію5

Мемны Андрэй Крываносаў больш не ваенкам Гомельскай вобласці4

Гомельскаму пенсіянеру прадалі няспраўны трымер і заплацілі за гэта ў шэсць разоў больш1

У Мінску з'явіцца школа з элементамі Хогвартса і космасу4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя12

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць