Здароўе33

Чаму інсульты маладзеюць? Тлумачыць спецыялістка

Усё часцей сустракаюцца навіны пра людзей, якія перажываюць інсульт да 40 гадоў, а то і да 30. Як такое магчыма? Спыталі ў доктара, біяхіміка і малекулярнага біёлага Святланы Кабанавай.

Фота: сацсеткі

Святлана тлумачыць, што інсульт — гэта вострае парушэнне кровазвароту ў мозгу. Ёсць два механізмы інсультаў: ішэмічны, калі сасуд у мозгу забіваецца тромбам ці бляшкай, або гемарагічны — разрыў сасуда з кровазліццём. Які б інсульт ні здарыўся, вынік — недахоп сілкавання мозгу, кіслароднае галаданне і адміранне тканак мозгу.

Навукоўцы сапраўды заўважаюць, што інсульт маладзее: гаворка ідзе пра выпадкі, калі дыягназ атрымліваюць людзі ва ўзросце ад 18 да 50 гадоў. Але і гэта не мяжа. Магчымыя выпадкі, калі такая сасудзістая катастрофа можа адбыцца ў дзяцей ці падлеткаў — звычайна такое бывае праз некаторыя спадчынныя хваробы.

Святлана Кабанава. Фота: архіў суразмоўцы

Паводле слоў Святланы, навуковыя працы сведчаць, што

інсульт збольшага маладзее праз шматлікія нездаровыя звычкі моладзі. Акрамя алкаголю і курэння, якія былі і ў ранейшых пакаленняў, гаворка ідзе пра любоў да нездаровай ежы і маларухомы лад жыцця — шкодныя рэчывы ў такой ежы падымаюць халестэрын, што з часам выклікае праблемы з кровазваротам, а сядзячы лад жыцця іх узмацняе. Праблема таксама ў прыёме анаболікаў (часта стэроідаў) і наркотыкаў.

Вялікая праблема цяпер у тым, што дзякуючы сацсеткам і інтэрнэт-гандлю шмат якія прэпараты і рэчывы можна набыць без папярэдняй кансультацыі з доктарам і без рэцэпта — трэба толькі ведаць, дзе шукаць. У выніку чалавек ужывае моцныя лекі ці наркатычныя рэчывы бескантрольна, што таксама павышае рызыку інсульту. Працяглае ўжыванне наркотыкаў павялічвае рызыку атэрасклерозу, то-бок бляшак у сасудах, і сістэматычна шкодзіць цэласнасці сасудаў.

Яшчэ адна важная ў гэтым кантэксце з’ява — прыём гарманальных кантрацэптываў жанчынай, якая яшчэ і курыць. Тыя рэчывы ўзмацняюць эфект адно аднаго, кажа Святлана:

«Гармоны, што ўваходзяць у склад кантрацэптываў, стымулююць печань выпрацоўваць больш фактараў згортвання крыві, гэта робіць кроў гусцейшай і схільнай да тромбаўтварэння. 

Нікацін і прадукты курэння табаку могуць выклікаць запаленне і пашкоджанне сасудзістай сценкі. Пашкоджаная сасудзістая сценка і густая кроў ствараюць ідэальныя ўмовы для фармавання тромбу».

Акрамя таго, ёсць такая з’ява, як расслаенне артэрыі. Тады паміж абалонкамі артэрыі ўзнікае разрыў, куды пад ціскам зацякае кроў. Атрымліваецца гематома, якая можа ці перакрыць сасуд, ці зрабіць так, што ён ад ціску проста разарвецца — вось і інсульт. 

Такі стан, кажа Святлана, можа ўзнікаць спантанна з-за рэзкіх рухаў ці пашкоджанняў шыі — напрыклад, падчас заняткаў спортам. Ён можа быць і вынікам некантраляванага ўжывання гарманальных кантрацэптываў.

І сам узрост можа спрыяць бядзе. У маладым арганізме біяхімічныя працэсы ідуць хутчэй, чым у больш сталым, таму і прычыны, якія ў іншым выпадку падточвалі б арганізм даўжэй, тут хутчэй выклікаюць катастрофу.

Што да сімптомаў, то гэта раптоўная слабасць ці аняменне твару, рук ці ног, асабліва з аднаго боку, парушэнні маўлення, праблемы з каардынацыяй і рэзкі боль у галаве. Каб хутка праверыць стан чалавека, можна дзейнічаць па алгарытме FAST:

  • F (Face / Твар): Папрасіце чалавека ўсміхнуцца ці паказаць зубы. Пры інсульце ўсмешка будзе асіметрычнай, то-бок адзін куток рота будзе апушчаны.
  • A (Arms / Рукі): Папрасіце падняць абедзве рукі і заплюшчыць вочы. Пры інсульце адна рука не падымаецца ці апускаецца хутчэй за іншую.
  • S (Speech / Гаворка): Папрасіце чалавека прамовіць простую фразу. Калі здарыўся прыступ, гаворка будзе невыразнай ці затарможанай.
  • T (Time / Час): Калі вы заўважылі хаця б адзін з гэтых сімптомаў, неадкладна выклікайце хуткую дапамогу, бо кожная хвіліна на ўліку.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • Аня
    06.07.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Стары алкаголік і курэц
    06.07.2026
    Нярвуюцца шмат
  • Питон
    06.07.2026
    Стары алкаголік і курэц, когда курил и выпивал - делал это в кайф.. не понимаю как можно алкашкой или сигаретой перестать нервничать - никакого кайфа же :)

Цяпер чытаюць

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць21

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Баранавічах раскрылі забойства 27‑гадовай даўніны2

Паўлу Белавусу ў зняволенні не далі захаваць тату з бел-чырвона-белым сцягам10

У Бярэзінскім раёне двухгадовае дзіця атруцілася ягадамі ландыша2

Заснавальнік TikTok стаў самым багатым чалавекам Азіі

У Беларусі здымаюць фільм пра легендарнае мінскае «Дынама»5

Яўген Каравулаў з КР: «Мне прапанавалі супрацоўнічаць з КДБ. І я сказаў «так»38

«Я зразумеў за гэтыя шэсць гадоў, што вельмі шчаслівы чалавек». Андрэй Аляксандраў расказаў пра вызваленне і першую сустрэчу з жонкай

У холе мінскага Dana Mall аднекуль з'явіўся жывы певень ВІДЭА9

Ва Украіне звязалі расійскія атакі на свае заходнія вобласці з рэтранслятарамі на тэрыторыі Беларусі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць21

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць