Свет11

Цімашэнка мае намер перагледзець газавыя пагадненьні з Расеяй

Прэм’ер-міністарка Ўкраіны Юлія Цімашэнка мае намер ініцыяваць перамовы з Расеяй у газавай сфэры. Такую заяву яна зрабіла журналістам у аўторак, 18 сьнежня, адказваючы на пытаньні пасьля заканчэньня працы парлямэнту.

Прэм’ер-міністарка Ўкраіны Юлія Цімашэнка мае намер ініцыяваць перамовы з Расеяй у газавай сфэры. Такую заяву яна зрабіла журналістам у аўторак, 18 сьнежня, адказваючы на пытаньні пасьля заканчэньня працы парлямэнту.

«Мы будзем ініцыяваць сустрэчу з нашымі расейскімі калегамі, каб высьветліць усе пытаньні, датычныя паставак газу на Украіну і ягонага транзыту», — паведаміла яна.

Новая прэм’ерка заявіла, што Украіна застаецца надзейнай транзытнай дзяржавай. Паводле яе «для краінаў ЭС Украіна будзе надзейным партнэрам». «Мы не сарвем аніводнага аб’ёму, аніводнага тэрміну», — падкрэсьліла Ю. Цімашэнка.

«Усе газавыя пытаньні будуць дэталёва разабраныя, прааналізаваныя ўсе пагадненьні, якія былі закрытымі», — адзначыла Ю. Цімашэнка. «Мая пазіцыя застаецца нязьменнай: пасярэднікаў на газавым рынку быць не павінна», — адзначыла глава ўраду. Згодна зь ёй, з аднаго боку ёсьць «Нафтогаз Украіны», з другой — ААТ «Газпром», і ёсьць урады абедзьвюх краінаў, таму пасярэднікаў тут быць не павінна.

Раней лідэр БЮТ ужо не аднойчы заяўляла, што мае намер прыбраць кампанію RosUkrEnergo як пасярэдніка пры продажы расейскага газу Украіне. Пры гэтым Ю. Цімашэнка спасылалася на меркаваньне старшыні рады дырэктараў «Газпрому» Дзьмітрыя Мядзьведзева, які яшчэ на пачатку кастрычніка гэтага году выказаў гатоўнасьць прыбраць RosUkrEnergo з адносінаў паміж Украінай і РФ. Віну за тое, што гэта да гэтай пары ня зроблена, палітык усклала на экс-прэм’ера Віктара Януковіча.

Ю. Цімашэнка падкрэсьліла, што за «правал энэргетычнай палітыкі і спрыяньне карупцыі ў энэргетыцы гэтай камандзе давядзецца адказваць». RosUkrEnergo яна назвала «пляцоўкай для разьмеркаваньня хабару» і звышпрыбыткаў.

Цяпер пастаўшчыком усяго газу на Украіну зьяўляецца швайцарскі трэйдэр RosUkrEnergo (50 % -- у «Газпрому», 50 % -- у Centragas Holding AG).

Нагадаем, што новы кантракт на пастаўкі расейскага газу ва Ўкраіну быў падпісаны 4 сьнежня паміж кіраўніком «Газпрому» Аляксеем Мілерам і міністрам паліва і энэргетыкі Украіны Юр’ем Бойкам. Згодна зь ім, «Газпром» падняў цану на газ для Кіева на 2008 г. з 130 да 179,5 даляра за 1 тыс. куб. м. (зь Беларусі патрабуцюь толькі 119).

Раней, у кастрычніку-лістападзе цана на пастаўляны ва Ўкраіну газ абмяркоўвалася на ўзроўні 160 дал. за 1 тыс. куб. м. Такую цану як прымальную называла Ўкраіна. Аднак 27 лістапада стал вядома, што Туркмэнія значна падняла цану на газ, што закупляе і пасьля перапрадае «Газпром».

Згодна з новымі дамоўленасьцямі, «Газпром» будзе купляць у Туркменіі газ у першым паўгодзьдзі 2008г. па $130 за 1 тыс. куб. м, у другім -- pа $150 за 1 тыс. куб. м замест $100 за 1 тыс. куб. м у рамках падпісаных раней кантрактаў. Павышэньне закупачнай цаны туркмэнскага газу для «Газпрому» мела вынікам павышэньне цаны для Ўкраіны.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам15

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Усе навіны →
Усе навіны

У Светлагорскім раёне мужчына запраўляў запальнічку з газавага балончыка. Скончылася гэта кепска

Віктар Лукашэнка наведаў ААЭ з неанансаваным візітам13

Аргенцінская газета апублікавала рэцэпт беларускіх дранікаў, які палюбіўся Злучаным Штатам4

Загінуў 39‑гадовы зацяты прыхільнік Лукашэнкі — працаваў кладаўшчыком, але падпісваўся як рэжысёр8

ЗША збіраюцца адправіць агентаў ICE для аховы парадку на Алімпіядзе ў Італіі. Італьянцы абураныя10

Ахвотным паехаць у Казахстан трэба будзе атрымліваць дазвол

Віленскі аэрапорт зноў закрылі праз шары з Беларусі1

«Мадура амерыканцы вывезлі з Венесуэлы таксама ў межах крымінальнай справы»5

«Нас гэта мала хвалюе». Эйсмант адказала, што думае пра крымінальную справу супраць Лукашэнкі24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам15

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць