«Яны працуюць псіхатэрапэўтамі (альбо «хадзячым шчасцем», як сказаў адзін камбат), ловяць мышэй і пацукоў, якіх шмат у стэпавых умацаваннях. Коткі і каты чуюць выбухі раней за людзей, сочаць за чужымі і папярэджваюць пра небяспеку», — піша сайт http://maidanua.org.

«Дзе б мы ні стаялі— абавязкова каты прыйдуць самі. Шэра-белы кот сёння за 10 секундаў да выбуху пад ложак схаваўся. Будзем цяпер яго барометрам клікаць», — піша добраахвотнік з Харкава Іван Краўчанка.

Удзячныя жаўнеры называюць у гонар пухнатых сяброў свае баявыя машыны.

Удзячныя жаўнеры называюць у гонар пухнатых сяброў свае баявыя машыны.

Калі ўкраінская армія займае новую тэрыторыю, то перш за ўсё знаходзяцца каты, калі вайскоўцы мяняюць пазіцыю, то праблема «каму аддаць ката» робіцца адной з самых цяжкіх. «Аддам ката з блокпоста ў добрыя рукі» — такімі аб'явамі поўныя сацыяльныя сеткі ды блогі валанцёраў.

«Вось прапанова ад нашага Віталіка», — піша журналістка Наталля Зубар пад фота з украінскім вайскоўцам, на каленях якога цэлая каціная сям'я.

Ката, які летам пасяліўся на пазіцыях добраахвотніцкага батальёна «Азоў», журналісты назвалі «кот палка».

Напрарочылі — праз некалькі месяцаў на базе «Азова» пачалі фарміраваць полк Нацыянальнай гвардыі Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?