Беларускае прадпрыемства «Беларуськалій» гатова павялічыць пастаўкі харчовай солі ў Расію, каб замясціць прадукцыю ўкраінскага дзяржпрадпрыемства «Артемсоль», перадае РІА «Навіны» са спасылкай на заяву кіраўніка кіравання продажаў і лагістыкі «Беларуськалія» Анатоля Рыбака.

«Мы гатовыя задаволіць усе заяўкі па харчовай солі», — сказаў ён, удакладніўшы, што вытворчых магутнасцяў хопіць для таго, каб пастаўляць на экспарт солі ў значна большых аб'ёмах, чым пастаўляецца цяпер.

Ён не стаў раскрываць аб'ём солі ў Расію, аднак адзначыў, што лічбы ад месяца да месяца моцна адрозніваюцца.

Паводле інфармацыі СМІ, «Арцёмсоль» пастаўляла ў Расію да 24% солі, што спажываецца ў краіне.

Раней Расспажыўнагляд забараніў імпарт солі вытворчасці ўкраінскай «Арцёмсолі» з-за неадпаведнасці патрабаванням, што прад'яўляюцца да зместу прымесяў, ёду і арганалептычных паказчыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?