Іса Мунаеў з прэс-афіцэрам батальёна імя Джахара Дудаева.

Іса Мунаеў з прэс-афіцэрам батальёна імя Джахара Дудаева.

Камандзір батальёна імя Джахара Дудаева Іса Мунаеў загінуў 1 лютага пад Чарнухіным, дзе існавала небяспека прарыву расійскіх сілаў, якія імкнуцца перарэзаць дарогу, што звязвае Дэбальцава з украінскай тэрыторыяй.

Іса Мунаеў меў статус брыгаднага генерала ў арміі Ічкерыі, працаваў міністрам унутраных спраў. Пасля паразы чачэнцаў у Другой чачэнскай вайне ён эміграваў у Данію.

Пасля нападу Расіі на Украіну ён пакнуў сям'ю і дацкі дабрабыт і паехаў на Данбас добраахвотнікам.

Новым камандзірам чачэнскага батальёна на Данбасе стаў маёр Адам Асмаеў.

Мяркуецца, што чачэнцы — на другім месцы па колькасці добраахвотнікаў, што ваююць на ўкраінскім баку, пасля беларусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?