Свет2727

Служба бяспекі Украіны: Снайперамі-замежнікамі на Майдане кіраваў памочнік Пуціна Суркоў

Суркоў у Мінску, які прыехаў «мірыць» «ДНР», «ЛНР» і Украіну, 12 лютага, фота Дзмітрыя Смірнова

Кіраўнік Службы бяспекі Украіны Валянцін Налівайчанка абвінавачвае памочніка прэзідэнта Расіі Уладзіслава Суркова ў тым, што ён кіраваў снайперскімі групамі замежнікаў на Майдане Незалежнасці ў лютым 2014 г.

Аб гэтым кіраўнік СБУ заявіў у эфіры тэлеканала «1+1», перадае Еспресо.TV.

Налівайчанка паведаміў, што гэту інфармацыю на допытах паведамілі супрацоўнікі спецпадраздзялення СБУ «Альфа».

«Яны далі канкрэтныя сведчанні пра месцазнаходжанне замежных снайперскіх груп, якія цэлілі і ў мітынгоўцаў…, і ў супрацоўнікаў Міністэрства ўнутраных спраў», — сказаў ён.

Налівайчанка падкрэсліў, што ў праваахоўнікаў ёсць дакументальнае пацверджанне іх супрацьпраўнай дзейнасці ва Украіне.

«У рамках гэтай вытворчасці ёсць пасады, прозвішчы, копіі пашпартоў, даты іх ўезду-выезду, якой сувяззю яны карысталіся, у якіх памяшканнях знаходзіліся, як дарадца прэзідэнта Пуціна Суркоў імі кіраваў у Кіеве …», - сказаў ён.

Налівайчанка таксама адзначыў, што тры групы супрацоўнікаў Федэральнай службы бяспекі Расіі прыязджалі ў Кіеў у снежні 2013 - лютым 2014 года і ажыццяўлялі арганізацыю і планаванне разгону актывістаў Евромайдана.

Акрамя таго, ён падкрэсліў, што вялікая колькасць міліцыянтаў і супрацоўнікаў СБУ аказаліся здраднікамі і супрацоўнікамі замежных спецслужбаў.

У прыватнасці, былы кіраўнік СБУ ў Крыме Пётр Зіма аказаўся супрацоўнікам ФСБ і дапамагаў Расіі здзяйсняць анэксію паўвострава.

Усяго ў дзяржаўнай здрадзе падазраюцца каля 100 былых супрацоўнікаў СБУ, 10 з якіх арыштаваныя.

Каментары27

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам24

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам

Усе навіны →
Усе навіны

«Яго бачылі пад Барселонай». Што вядома пра пошукі беларуса, які згубіўся ў Іспаніі

Чыноўнікі палічылі слоган Гродзенскага мясакамбіната парушэннем закона2

У Беларусі маркетплэйсам забаранілі паказваць пакупнікам фалаімітатары і іншыя тавары для дарослых11

Уладзіміру Някляеву — 80 гадоў5

У Мінску развітваюцца з Мікалаем Чаргінцом ШМАТ ФОТА11

Беларуса прымусова дэпартавалі з Расіі. А ён палез назад праз 50 хвілін2

У Бабруйскім раёне пенсіянерка пілавала балгаркай дошкі, парэзала нагу і памерла3

Стала вядома новае месца працы экс-кіраўніка Гомеля, пра якога гаварылі, што ён у СІЗА

Чым займаецца Аліна Харысава пасля гучнага скандалу з КДБ і якія высновы зрабіла са сваёй прыкрай гісторыі?45

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам24

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць