Грамадства3737

Расійскі турыст з бычком атрымаў 15 сутак. Ён застанецца на Акрэсціна

Суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў 18‑гадовага мужчыну вінаватым у дробным хуліганстве і прызначыў яму 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Скрыншот з відэа

Паводле матэрыялаў справы, увечары 3 ліпеня ў раёне станцыі метро «Няміга» малады чалавек паводзіў сябе дзёрзка і нахабна. На заўвагу мінакоў ён адказваў грубай нецэнзурнай лаянкай, парушаў грамадскі парадак і праяўляў яўную непавагу да агульнапрынятых нормаў паводзін.

Суд прызнаў яго вінаватым паводле арт. 19.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (дробнае хуліганства) і прызначыў адміністрацыйны арышт на 15 сутак.

На судовым пасяджэнні мужчына поўнасцю прызнаў сваю віну.

Раней паведамлялася, што малады чалавек ішоў па мінскай Нямізе з маці. Ён кінуў недакурак якраз туды, дзе камунальшчыкі толькі што прыбралі. Малады музыка Леў Беларусаў зрабіў яму заўвагу — у адказ пачуў агрэсію і расійскія мацюкі.

Каментары37

  • Gorliwy Litwin
    06.07.2026
    Змяшаныя пачуцці. З аднаго боку, ён цалкам заслужыў. А з другога - Красаўцы яўна піярацца на гэтым выпадку, задобрываюць нават сьвядома спадарскую аўдыторыю , маўляў мы за парадак і суверэнітэт, хоць ад цыганоў вас абаронім хоць ад беглых. І ўсё большая частка насельніцтва гатовая з удзячнасцю прыняць іх абарону. Нават на вякі. Чакаю сваіх сталых апанентаў, хай абароняць ад мяне беглага сакральны менталітэт Этнасу, яго еднасць з Красаўцамі.
  • FFL
    06.07.2026
    Бычок гэта цяля мужчынскага полу

    Рэд.бычок
    тлумачэнне слова:


    4. размоўнае слова Недакурак. Палашка дакурвала бычок і мармытала: — Саломы я яму не палажыла, то на голых драбінах паехаў. Лобан.

    [Зрэдагавана]
  • bosed
    06.07.2026
    Бог не цяля i бачыць круцяля :D

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму кашаль не адпускае тыднямі пасля прастуды і што з ім рабіць2

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць